Главная » BY, Гомельская, Экономика

“Хімвалакно” пазбаўляецца ад непрададзеных спартыўных касцюмаў

5 июня 2006 Комментариев нет

Кіраўніцтва прадпрыемства вырашыла аддаць “лішнія” касцюмы ў дзіцячыя дамы – маўляў, там згадзіцца і неліквідны тавар.

Мясцовыя журналісты ўпарта шукалі дзіцячы дом, у які паступіла такая партыя спартыўных касцюмаў вытворчасці светлагорскага аб’яднання. Але ўрэшце высветлілася, што такога дзіцячага дома няма, а ёсць шмат дзіцячых дамоў, практычна ў кожнай вобласці, і паўсюль паступіла такая “гуманітарная дапамога”.

“Хімвалакно” настолькі затаварылася сваёй прадукцыяй, што “затрашчалі” сцены складоў. Тады і быў вынайдзены гэты няхітры спосаб вызваліць памяшканні. Сума “падарунку” вылілася ў 1 мільярд 700 мільёнаў рублёў.

Цяжка сказаць, ці спадабаліся падараваныя касцюмы выхаванцам дзіцячых дамоў. Хоць, калі яны бачылі іншыя мадэлі (тыя ж кітайскія), то параўнаньне будзе нярадасным…

Але хвалюе іншае. Куды пойдзе прадукцыя, якую працягваюць выпускаць светлагорскія хімікі, і хто будзе аплочваць затраты на яе вытворчасьць? Склады ж зноўку не гумовыя…

Сцяпан Крушына

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram