Главная » BY, Витебская, Политика

За «паклёп на прэзідэнта» – тры гады

27 июня 2006 Комментариев нет

У Оршы абвешчаны прысуд Мікалаю Разумаву, які публічна абвінаваціў Лукашэнку ў «арганізацыі забойстваў вядомых палітыкаў: Ігнатовіча, Захаранкі, Ганчара».

Як Мудроў абвінаваціў Разумава

Яшчэ 24 лютага 2006 года ў доме культуры прадпрыемства швейных машын горада Орша адбывалася сустрэча кандыдата на прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі. У зале прысутнічала каля 150-ці чалавек.

Напрыканцы сустрэчы выступіў аршанец Мікалай Разумаў. Ён выказаў надзею, што «Лукашэнка, які вінаваты ў арганізацыі забойстваў палітыкаў: Ігнатовіча, Захаранкі, Ганчара», будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. У зале пачуліся апладысменты.

На наступны дзень Мікалай Разумаў быў арыштаваны. Прад’яўленае абвінавачанне: «Паклёп у адносінах да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, спалучаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага злачынства». Гэты артыкул 367 Крымінальнага кодэксу прадугледжвае да 5-ці год абмежавання ці пазбаўлення волі.

Расследванне цягнулася тры месяцы. Афармляў крымінальную справу аператыўнік КГБ з прозвішчам Мудроў. Увесь гэты час Разумаў знаходзіўся за кратамі. Прыкладна месяц праводзілі псіхіятрычную экспертызу ў Навінках. Пасля Мікалая трымалі ў ізалятарах Жодзіна, Мінска, Віцебска, Оршы.

Пазбавіць бацькоўскіх правоў – і на «хімію»?..

У чэрвені справа была перададзеная ў суд. Адначасова распачаўся працэс па пазбаўленню Разумава бацькоўскіх правоў у адносінах да дачкі 1999 года нараджэння і сына 1994 года нараджэння. Ды толькі пакуль Мікалай быў за кратамі, у яго нарадзіўся трэці дзіцёнак, дачушка.

Зараз іск аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў часова адкліканы. Да таго ж, Мікалай – інвалід 2 групы. Таму, у адпаведнасці з законам, ён увогуле не мусіць ехаць на «хімію». Разумавы чакаюць адпаведнага рашэння органаў.

На судзе пракурор Шапавалаў патрабаваў 4 гады абмежавання волі. Сведкамі з боку абвінавачання выступілі начальнік ідэалагічнага аддзелу аршанскага гарвыканкама Фурс, юрыст гарвыканкама Чарняўская, тэлеаператар Еўсюкоў, міліціыянты Астрэнкоў і Буранкоў. Суддзя Рыбакова вынесла прысуд: 3 гады абмежавання волі. У народзе гэта завецца папросту «хімія». Разумаў віны не прызнаў.

А як у іх?

Трэба адзначыць, што падобныя артыкулы існуюць і ў законах іншых дзяржаў. Але, да прыкладу, у Канцылярыі Прэзідэнта Літвы нам адказалі, што не памятаюць, ці карыстаўся калісьці іх прэзідэнт гэтым сваім правам.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram