Главная » BY, Витебская, Политика

За “паклёп на прэзідэнта” – тры гады

27 июня 2006 Комментариев нет

У Оршы абвешчаны прысуд Мікалаю Разумаву, які публічна абвінаваціў Лукашэнку ў “арганізацыі забойстваў вядомых палітыкаў: Ігнатовіча, Захаранкі, Ганчара”.

Як Мудроў абвінаваціў Разумава

Яшчэ 24 лютага 2006 года ў доме культуры прадпрыемства швейных машын горада Орша адбывалася сустрэча кандыдата на прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі. У зале прысутнічала каля 150-ці чалавек.

Напрыканцы сустрэчы выступіў аршанец Мікалай Разумаў. Ён выказаў надзею, што “Лукашэнка, які вінаваты ў арганізацыі забойстваў палітыкаў: Ігнатовіча, Захаранкі, Ганчара”, будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. У зале пачуліся апладысменты.

На наступны дзень Мікалай Разумаў быў арыштаваны. Прад’яўленае абвінавачанне: “Паклёп у адносінах да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, спалучаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага злачынства”. Гэты артыкул 367 Крымінальнага кодэксу прадугледжвае да 5-ці год абмежавання ці пазбаўлення волі.

Расследванне цягнулася тры месяцы. Афармляў крымінальную справу аператыўнік КГБ з прозвішчам Мудроў. Увесь гэты час Разумаў знаходзіўся за кратамі. Прыкладна месяц праводзілі псіхіятрычную экспертызу ў Навінках. Пасля Мікалая трымалі ў ізалятарах Жодзіна, Мінска, Віцебска, Оршы.

Пазбавіць бацькоўскіх правоў – і на “хімію”?..

У чэрвені справа была перададзеная ў суд. Адначасова распачаўся працэс па пазбаўленню Разумава бацькоўскіх правоў у адносінах да дачкі 1999 года нараджэння і сына 1994 года нараджэння. Ды толькі пакуль Мікалай быў за кратамі, у яго нарадзіўся трэці дзіцёнак, дачушка.

Зараз іск аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў часова адкліканы. Да таго ж, Мікалай – інвалід 2 групы. Таму, у адпаведнасці з законам, ён увогуле не мусіць ехаць на “хімію”. Разумавы чакаюць адпаведнага рашэння органаў.

На судзе пракурор Шапавалаў патрабаваў 4 гады абмежавання волі. Сведкамі з боку абвінавачання выступілі начальнік ідэалагічнага аддзелу аршанскага гарвыканкама Фурс, юрыст гарвыканкама Чарняўская, тэлеаператар Еўсюкоў, міліціыянты Астрэнкоў і Буранкоў. Суддзя Рыбакова вынесла прысуд: 3 гады абмежавання волі. У народзе гэта завецца папросту “хімія”. Разумаў віны не прызнаў.

А як у іх?

Трэба адзначыць, што падобныя артыкулы існуюць і ў законах іншых дзяржаў. Але, да прыкладу, у Канцылярыі Прэзідэнта Літвы нам адказалі, што не памятаюць, ці карыстаўся калісьці іх прэзідэнт гэтым сваім правам.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram