Главная » BY, Гомельская, Политика

Пракуратура папярэдзіла грамадскую актывістку

25 июля 2006 Комментариев нет

Маладую гомельскую настаўніцу Юлю Сівец прымусова даставілі ў абласную пракуратуру. Спадарыні Сівец вынеслі афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння закона і дзейнасці ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі.

Юлю злавілі ля дома

У другой палове дня 21 ліпеня ўчастковы міліцыянт Дзмітрый Коўш і малады чалавек ў цывільным перапынілі Юлю Сівец ля пад`езду яе дома. Участковы стаў тлумачыць актывістцы, што пракуратура даўно шукае яе – і прымусам адвёз на вуліцу Пушкіна, 12, дзе і размешчана абласная пракуратура.

Супрацоўніца пракуратуры Вікторыя Сергіенка стала распытваць Юлю Сівец пра моладзёвы рух у горадзе, а пасля пазнаёміла з афіцыйным папярэджаннем ад імя пракурора вобласці Алега Палавінкі.

У папярэджанні сказана: «Праведзенай праверкай устаноўлена, што Вамі ажыццяўляецца незаконная дзейнасць ад імя Гомельскай гарадской грамадскай арганізацыі «Моладзевы цэнтр «Гарт» па дасягненні статутных мэтаў і задач. Так, перыядычна ўцягваюцца да ўдзелу ў дзейнасці арганізацыі новыя асобы. Са студзеня 2006 года Вамі і Сямёнавым С.Ю. праводзіліся семінары, а таксама арганізоўваліся выезды за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў канферэнцыях ад імя грамадскай арганізацыі «Моладзевы цэнтр «Гарт». Разам з тым, дадзеная арганізацыя ліквідавана і выключана з Дзяржаўнага рэестра грамадскіх аб`яднанняў 25.05.2005 года па рашэнні Гомельскага абласнога суда ад 10.03.2003 года».

Хто вядзе рэй?

Праверка моладзевага цэнтру «Гарт» была распачата пракуратурай яшчэ ў красавіку гэтага года на падставе матэрыялаў, якія  паступілі з Гомельскага УКДБ.

– Моладзевы цэнтр нічога не краў, нікога не забіваў, а займаўся адукацыяй, – кажа Юля Сівец. – Улады Гомельскай вобласці ўзяліся вельмі моцна за розныя грамадскія арганізацыі. Хочуць, відаць, каб вобласць гучала, як адна з абласцей, дзе няма ніякай грамадскай актыўнасці.

У якасці даведкі

Дарэчы, нядаўна ў Жлобіне завяршыўся суд над Эдуардам Зелянковым, навучэнцам мясцовага металургічнага тэхнікума. Ён таксама быў абвінавачаны ў прыналежнасці і дзейнасці ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі «Малады фронт» і аштрафаваны на 930 тысяч рублёў. У дачыненні Зелянкова ўпершыню ў краіне прысуд быў вынесены паводле абноўленага Крымінальнага кодэкса, папраўкі да якога прынятыя парламентам напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Анатоль Ліпскі

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram