Главная » BY, Гомельская, Экономика

Заражаныя радыяцыяй чарніцы ідуць на экспарт

31 июля 2006 Комментариев нет

400 тон лясных чарніц плануе накіраваць у Літву і Польшчу Гомельскі аблспажыўсаюз. Спажывецкая кааперацыя плануе зарабіць на лясных ягадах звыш 1 мільёна еўра.

Радыяцыя – не перашкода

Як паведаміў начальнік упраўлення нарыхтовак аблспажыўсаюза Васіль Віннікаў, на экспарт ужо адгружана 65 тон чарніц.

– Патрабаванні, – удакладніў Віннікаў, –  да радыяцыйнай чысціні  ягад тых  спажыўцоў, з кім мы заключылі кантракты, прыймальныя – не больш за 400 бекерэляў на кілаграм. На айчынныя вінзаводы мы маем права адгружаць ягады, узровень забруджвання якіх не перавышае 375 бекерэляў, у гандаль – да 185 бекерэляў. Так што з адгрузкай чарніц на экспарт ў сувязі з радыяцыяй мы не маем праблем.

Бізнес перахоплены

У папярэднія гады спажывецкай кааперацыі моцную канкурэнцыю складалі камерцыйныя структуры. Яны па сутнасці пераманьвалі да сябе зборшчыкаў ягад, выплачваючы ім значна большыя сумы.

Сёлета аблспажыўсаюз прапанаваў зборшчыкам 5 тысяч рублёў за кілаграм чарніц, і людзі панеслі ягады нарыхтоўшчыкам спажывецкай кааперацыі. Наколькі вядома, у сваю чаргу аблспажыўсаюз прадае чарніцы за мяжу па 2,85 еўра.

Ураджай чарніц сёлета ў лясах Гомельшчыны некалькі меншы, чым летась. Але паколькі кошт ягадаў стымулюе збор, спажывецкая кааперацыя плануе, апрача эспарту, нарыхтаваць каля 100 тон чарніц на ўнутраны рынак.

Анатоль Ліпскі

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram