Главная » BY, Брестская, Экономика

Баранавіцкі лес экспартуюць у ЗША

8 августа 2006 Комментариев нет

Пераважная частка загатаванай у першым паўгоддзі «Баранавіцкім лясгасам» таварнай прадукцыі было адпраўлена на экспарт. Але дзіўная рэч: колькасць высечанага на экспарт леса павялічылася, а прыбытак застаўся ранейшым.

Як нам паведамілі ў Баранавіцкім лясгасе, за першыя шэсць месяцаў гэтага года іх прадпрыемствам было загатавана таварнай прадукцыі (піламатэрыялаў, прадукцыі цэхоў, абшыўкі і г.д.) на 1 млрд 656 млн рублёў пры плане у 1 млрд 490 млн, што ў дзеючых цэнах на 11% больш чым за аналагічны перыяд 2005-га. У розныя краіны свету Баранавіцкі лясгас экспартаваў прадукцыі на 584 тыс. долараў. На сённяшні дзень ДЛГУ «Баранавіцкі лясгас» экспартуе круглы лес (асіну, бярозу, сасну, елку) у Польшчу, Прыбалтыку, Расію і Калінінград; піламатэрыялы – у Германію, Аўстрыю і Швецыю; кол садовы – у Прыбалтыку, а таксама праз порт «Рыга» ў ЗША.

Нягледзячы на тое, што аб’ёмы экспартаванага лесу таксама выраслі, адпраўленая за мяжу таварная прадукцыя ў дзеючых цэнах ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага году вырасла толькі на 1%.

– Для нас вялікай праблемай з’яўляюцца нізкія кошты на дрэвесіну. Але гэта ўнутранае пытанне лясгасу, таму каментаваць я яго не буду, – кажа адна з супрацоўніц эканамічнага аддзелу Баранавіцкага лясгаса і кладзе трубку.

Тым не менш, па інфармацыі Прайм-ТАСС вядома, што у канцы 2005 года Міністэрства эканомікі Беларусі падвысіла мінімальныя экспартныя кошты на сасновую дрэвісіну (6-13 см у дыяметры) – да 18 еўра за метр кубічны і бярозавую (6-24 см) – да 21 еўра за метр кубічны. Нягледзячы на гэта, беларускія экспартыя кошты на дрэвісіну засталіся на тры-чатыры еўра ніжэйшыя за кошты ў краінах Заходняй Еўропы.

У той час, калі лясгас стараецца зарабіць грошы большым аб’ёмам адпраўленай на экспарт прадукцыі, а не больш высокімі коштамі на яе, многія жыхары суседніх з месцамі сечча лесу вёсак не хаваюць свайго абурэння.

– Лес секчы яны та майстры, а вось новых дрэўцаў садзяць мала і робяць гэта абы як, – злуецца жыхар вёскі Мілавіды Баранавіцкага раёна спадар Мікалай. – Калі так будзе адбывацца і надалей, то хутка ў нас адны пустыя палі застануцца, не будзе нават куды ў грыбы схадзіць!

Добра б, каб лясгас прыслухаўся да гэтых мудрых народных словаў… А то жывем, як апошні дзень.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram