Главная » BY, Гомельская, Экономика

Страйк у Васілевічах плёну пакуль не дае

11 августа 2006 Комментариев нет

У мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёна на лесапункце замежнага прадпрыемства «Еўранатурпаркет» адбыўся страйк. Рабочыя ўчастка раскрыжоўкі лесу не прыступілі да працы. Яны патрабавалі выплаты заробку.

Што вінен, аддаць павінен

Рабочы лесапункта А.:

– Мы не працавалі, таму што нам не выплацілі заробак за чэрвень і ліпень. За май атрымалі тыдні тры таму. Заробкі не такія вялікія, каб жыць на іх доўгі час. Калі пачаўся страйк, праз некалькі гадзін з галаўнога офіса, што знаходзіцца ў Смалявічах пад Мінскам, прыехала наша вышэйшае начальства. Людзям зноў казалі: «Вы працуйце, а грошы будуць». Паабяцалі прывезці аванс  праз тры дні, 10 жніўня.

Заробак – у Смалявічах

Начальнік лесапункта Іван Ацута:

– Заробак мы атрымліваем з цэнтралізаванай  бухгалтэрыі, якая знаходзіцца ў Смалявічах. За чэрвень бухгалтэрыя павінна выплаціць амаль  40 мільёнаў рублёў. Ніхто не атрымаў ні рубля. Наколькі я ведаю, «Еўранатурпаркет», да якога мы належым, знаходзіцца ў стадыі санацыі. Вырашаецца пытанне наконт перадачы прадпрыемства ў рэспубліканскую ўласнасць. Усе дакументы зараз знаходзяцца ў адміністрацыі прэзідэнта.

Лесапункт у Васілевічах займаецца валкай лесу, яго апрацоўкаю і сартыроўкаю. Людзі рыхтуюць асартыменты і адпраўляюць чыгункаю ў Смалявічы. Працуе тут 135 чалавек. Яны і забяспечваюць драўнінаю галаўное прадпрыемства, дзе выпускаецца паркет і паркетныя дошкі. Кіруе прадпрыемствам «Еўранатурпаркет» Васіль Петрынюк.

Даведка

10 жніўня ў Васілевічы заробак за чэрвень рабочым лесапункта так і не прывезлі. Хаця менавіта на гэты  дзень  кіраўніцтва прадпрыемства прызначыла  выплату калектыву авансу за чэрвень.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram