Главная » BY, Витебская, Происшествия

Жыхары Віцебска, сцеражыцеся БРСМа!

13 сентября 2006 Комментариев нет

Вось узор незвычайнага махлярства: скарыстаўшыся тым, што прадзяржаўныя структуры практыкуюць савецкую сістэму «добраахвотна-прымусовых» складак, прайдзісвет пайшоў па кватэрах збіраць грошы ад імя БРСМ.

Махляр вырашыў: да збораў-пабораў людзі прызвычаіліся, а таму не пашкадуюць усяго адну тысячу рублёў  для выхаванцаў садкоў ды малодшых шкльнікаў.

Рыхтуючыся да  «бээрэсэмаўскай акцыі», «актывіст»  вырабіў з дапамогай кампутару адмысловую «Ліцэнзію» з гербам  Беларусі ды пячаткай. На ёй было напісана пра тое, што «аддзел БРСМ па фінансаванні пачатковай школы ды дзіцячых садоў» збірае з грамадзянаў   ахвяраванні. Была ў маладога чалавека й ведамасць, для занатавання імёнаў ды адрэсаў ахвярадаўцаў…

Падрыхтоўка ўражвае грунтоўнасцю, але здарылася тое, чаго малады чалавек ніяк не мог прадугледзець: у першай жа кватэры, куды ён пазваніў, дзверы  яму адчыніла сапраўдная супрацоўніца абкаму БРСМ. Напачатку спадарыня запрасіла махляра ўвайсці ды паслухала ягоныя тлумачэнні пра бядотны стан устаноў адукацыі. Потым папрасіла паглядзець ліцэнзію і прачытала, што  пячатка належыць нейкай гандлёвай установе Расійскай федэрацыі.

Ці то здзіўленне ад  чужога  нахабства сталася ў  спадарыні з БРСМу  такое вялікае, ці то супрацоўніца абкаму сама  ня ведала пра акцыі сваёй арганізацы, але на ўсялякі выпадак яна міліцыю не выклікала.

«Вынаходлівы» хлопец так і застаўся невядомы, а таму віцебскі абкам  звярнуўся да гараджан з заклікам быць асабліва пільнымі  і «спыніць дыскрэдытацыю грамадзкага аб’яднання», калі  нехта прыйдзе да іх прасіць грошы ад імя БРСМ.

Грамадзянам прапанавана тэлефанаваць проста ў абкам па нумары 36-42-37. Аднак журналістам недзяржаўных СМІ, якія патэлефанавалі туды, каб даведацца падрабязнасці інцыдэнту і папярэдзіць сваіх чытачоў, супрацоўніца Людміла Алегаўна каментары даваць адмовіліся. Яна спаслалася на загадчыка аддзела ідэалогіі Міхаіла Кузьміча, які даў распараджэнне надрукаваць інфармацыю пра здарэнне толькі ў дзвюх дзяржаўных  газетах – «Віцебскі рабочы» і «Віцьбічы». Мусіць, разлік ягоны быў такі: чытачы недзяржаўнае прэсы і так не пусцяць прадстаўніка БРСМу на парог, там болей, калі ён з’явіцца прасіць грошы.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram