Главная » BY, Гомельская, Экономика

Новае падземнае газасховішча на Палессі

11 октября 2006 Комментариев нет

У Мазырскім раёне распачата рэалізацыя ўнікальнага праекта стварэння падземнага газасховішча ў выпрацаваных радовішчах  каменнай солі. Яно трэцяе па ліку пасля Асіповіцкага і Прыбужскага.

Камеры ўжо гатовыя

Начальнік упраўлення падземнага захоўвання газу канцэрна «Белтрансгаз» Віктар Сухачоў распавёў:

– Першая чарга будзе здадзена ў эксплуатацыю на мяжы 2007-2008 гадоў, другая — у 2012, трэцяя – у 2015 годзе. Для закачкі «блакітнага паліва» найперш выкарыстоўваюцца  ўжо гатовыя каверны – пустоты, утвораныя ў выніку выпрацоўкі радовішча каменнай солі на глыбіні 1200 метраў. У будучым пашырэнне сховішча будзе весціся за кошт стварэння дадатковых камер у радовішчы каменнай солі.

Кладоўка на мільярд кубічных метраў

Геалагічная структура  радовішча дазваляе мець падземную газавую кладоўку, аб`ём якой перавышае мільярд кубічных метраў.  Гэта адпавядае прыкладна  пяці працэнтам гадавога спажывання газу Рэспублікай Беларусь.

Перспектыўнасць сховішча не выклікае сумневу. Першыя выпрабаванні прайшлі паспяхова. Газ можа захоўвацца пад зямлёй пад ціскам 125-150 атмасфер. Сховішчы менавіта ў радовішчах каменнай солі, паводле ацэнкі спецыялістаў, маюць надзвычай высокую герметычнасць, яны — экалагічна бяспечныя.

Запас бяды не чыніць

Геаграфічнае становішча ўнікальнай кладоўкі газу на Палессі дасць магчымасць  даволі хутка рэагаваць на ваганні аб’ёму транзітнага газу, падтрымліваць  патрэбны баланс у сістэме на тэрыторыі ўсёй Беларусі.  Побач з новым сховішчам праходзіць газаправод вялікага дыяметру, які цяпер недагружаны.

Дзякуючы магчымасці сутачнага адбору газу, у крытычных сітуацыях наша краіна здолее забяспечыць і падтрымку транзітных патокаў спажыўцам Еўропы.

Анатоль Ліпскі

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram