Главная » BY, Брестская, Экономика

Кошт эканамічных санкцый за парушэнне Працоўнага кодэкса – 93000 рублеў

17 октября 2006 Комментариев нет

Наймальнікі брэсцкай швейнай фірмы прымушалі жанчын працаваць у выхадныя дні без іх згоды, а грошы за звышурочную работу не плацілі.

Адмысловая праверка Ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі выявіла шэраг фактаў злоўжывання ўладай на ААТ «Брэсцкая швейная фірма Надзея». Кіраўніцтва прадпрыемства выкарыстоўвала  працу сваіх падначаленых з парушэннем працоўнага заканадаўства.

Згодна Працоўнага кодэкса Беларусі наймальнік не можа прымусіць працаваць у выхадныя дні супрацоўнікаў, не атрымаўшы на тое ад іх згоды, асабліва, калі гэта тычыцца жанчын з дзецьмі да 14 гадоў. Таму інспектары выявілі тут парушэнні адразу па двум артыкулам кодэкса: 142 і 263 ч.2.

За звышурочную працу ніхто плаціў. Больш таго, згодна з патрабаваннямі артыкула 265 ПК жанчынам, якія гадуюць дваіх дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, па заяве штомесяц прадастаўляецца адзін вольны дзень з аплатай на ўмовах прадугледжаных калектыўнай дамовай.

Цікава, што гэтая норма права замацавана калектыўнай дамовай прадпрыемства. Аднак кіраўніцтва фірмы закрывала на гэта вочы. Самі работнікі баяліся паскардзіцца, каб не быць звольненымі.

Тым не меньш, інфармацыя неяк дайшла да Абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. Пасля выяўленых парушэнняў наймальніку выдадзена прадпісанне і разам з ім прад’яўлены эканамічныя санкцыі ў памеры трох базавых велічынь або 93 тысячы рублеў.

Напэўна, прыбытак ад скарыстання падначаленных значна перавышае азначаныя фінансавыя санкцыя. І калі работнікі будуць і надалей баяцца казаць пра парушэнні сваіх правоў, падобныя пакаранні наўрад ці выратуюць іх ад прыгнету дзяржаўных або прыватных наймальнікаў.

Валянцін Сахарчык

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram