Главная » BY, Гомельская, Политика

Прэцэдэнт: запіс у кнізе скаргаў расцанілі злачынствам

8 ноября 2006 Комментариев нет

Былы суддзя Сяргей Ярашэвіч прызнаны вінаватым у абразе калег з Рагачова. Ён пакараны двума гадамі папраўчых работ з утрыманнем 20 працэнтаў заробку.

«Быў бы чалавек…»

– У нас апраўдаўчых прысудаў не бывае. З сістэмай немагчыма змагацца. Я публічна заявіў, што ў рэспубліцы могуць асудзіць невіноўнага чалавека – нават юрыста могуць прызнаць віноўным без усялякіх на тое падстаў. Нягледзячы на сваю квалікацыю ён не зможа даказаць невіноўнасць. Я зараз як бы стаў ворагам усёй сістэмы, – сказаў былы суддзя і адвакат са Жлобіна Сяргей Ярашэвіч.

Падставай для крымінальнага пераследу Ярашэвіча паслужыў ягоны запіс ў кнізе заўваг і прапаноў Рагачоўскага суда. Ён параўнаць рагачоўскіх суддзяў з суддзямі 1937 году, для якіх мела значэнне не віна чалавека, а ўказаньне з верху пра ягоны лёс…

Хлапечая выхадка?

У спрэчках старшыня Рагачоўскага суда Мікалай Рубісаў, як пацярпелы ў цяперашняй справе, назваў запіс Ярашэвіча ў кнізе заўваг «мальчишеством».

Сам 43-гадовы Сяргей Ярашэвіч у апошнім слове заявіў, што стараннямі рагачоўскіх суддзяў ён стаў злачынцам. Хоць запіс ў кнізе заўваг быў звычайным эмацыйным пратэстам на неабгрунтаваны штраф.

Рагачоўскія суддзі сёлета ўвесну пачаргова разглядалі даволі блытаную крымінальную справу супраць былога калегі, абвінавачанага ў хуліганстве з нанясеннем лёгкіх цялесных пашкоджанняў экс-супрацоўніку жлобінскай міліцыі. У апошняга з Ярашэвічам склаліся непрыязныя побытавыя дачыненні.

У Рагачоўскім судзе  Ярашэвіча аштрафавалі на 3 мільёны 100 тысяч рублёў. Разбіральніцтва і прысуд ён палічыў неаб`ектыўнымі. Пярэчанні яго на пратакол судовага пасяджэння былі адхілены. Таму на знак пратэсту Ярашэвіч і ўчыніў запіс у кнізе заўваг і прапановаў. У выніку – чарговая крымінальная справа і чарговы прысуд. Прычым, наколькі вядома, першы такі ў краіне. Дасюль, наколькі вядома, у Беларусі за запісы ў кнігах заўваг, уведзеных у кожнай установе на падставе ўказу кіраўніка дзяржавы, нікога да крымінальнай адказнасці не прыцягвалі.

Абраза ці эмацыйная рэакцыя на несправядлівасць?

Суддзя Наталля Белайчук лічыць, што Сяргей Ярашэвіч пісьмова абразіў рагачоўскіх суддзяў пры ажыццяўленні імі правасуддзя. Запіс у кнізе заўваг можа прачытаць хто заўгодна. Адсюль і пакаранне.

Натальля Белайчук:

– Нашы грамадзяне такія рэчы іншым разам пішуць – і ў скаргах, і ў кнігах,  дазваляюць сабе зашмат, пераходзяць на асобы. Не згодны з прынятым рашэннем, абскарджвай яго як належыць. Навошта ж суддзю абражаць?!

Сяргей Ярашэвіч наважаны абскардзіць вырак Наталлі Белайчук у вышэйшую судовую інстанцыю. На яго думку, кніга заўваг і прапаноў існуе дзеля таго, каб любы чалавек мог выказаць сваё меркаванне наконт таго, як з ім абыходзіліся тыя ці іншыя дзяржаўныя чыноўнікі, уключна і суддзі. Нездарма ж кнігі заўваг заведзены і ў судах.

Анатоль Ліпскі

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram