Главная » BY, Гродненская, Экономика

Кожны пяты ня ў стане аплочваць жытло

23 ноября 2006 Комментариев нет

У дзятлаўскім пасёлку Гезгалы адключаны ад электрычнасьці і вады 60 сем’яў. А даць працу ўлады могуць даць толькі двум са 150 неплацельшчыкаў.

Гезгалы — былы вайсковы гарадок ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня. У казармах улады стварылі калёнію-пасяленьне для асуджаных за розныя злачынствы, а вось у жылых дамах пасьля выезду расейскіх афіцэраў апынулася мноства сацыяльна неўладкаваных людзей.

Кватэры ў пасёлку каштавалі вельмі танна, і на гэта шмат хто спакусіліся, нават жыхары сталіцы. У фірмах, што займаюцца продажам нерухомасьцю, ім рэклямавалі Гезгалы, як пасёлак сярод сасновага бору зь вялікім вадасховішчам, карацей – амаль санаторый.

Аднак там няма дзе працаваць, жыхары езьдзяць у Дзятлава ды ў іншыя навакольныя мясьціны. Але працу маюць далёка ня ўсе. У выніку гаспадары амаль 150 кватэраў (гэта каля 20 адсоткаў ад усёй колькасьці) ня плацяць за камунальныя паслугі, 60 кватэраў ужо адключылі ад вады ды электрычнасьці. Дарэчы, у некаторых з гэтых людзей ёсьць непаўнагадовыя дзеці.

Раённыя ўлады стварылі адмысловую камісію на чале з намесьнікам старшыні выканкаму П.Чырко, каб пастарацца палепшыць сытуацыю ў пасёлку. Вырашана «актывізаваць работу для пагашэньня запазычанасьці жыхароў за камунальныя паслугі», павысіць грамадзкую бясьпеку ў пасёлку, а таксама паспрабаваць знайсьці працу хаця б для некаторых неплацельшчыкаў.

Рэальна, праўда, пакуль спрабуюць працаўладкаваць толькі двух жыхароў. Камісія пачынае абсьледаваць усе сем’і, што апынуліся у фінансава-безнадзейным становішчы, для кожнай будзе распрацаваны «індывідуальны плян» для выхаду з «крызыснага стану».

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram