Главная » BY, Минская, Экономика

У Салігорску пабудуюць лядовы палац

12 декабря 2006 Комментариев нет

Распрацоўка праекта салігорскага «ледавіка» падыходзіць да заканьчэньня. На пачатку 2007 года пачнецца будоўля.

Жыхары сталіцы шахтароў у абмеркаваньні пытаньня «ці варта будаваць палац?» прымаць удзел ня будуць. Аб мэтазгоднасьці пабудовы самага каштоўнага за ўсю гісторыю горада збудаваньня ўзьнікае ня толькі ў салігорцаў. Ці варта было б за гэтыя грошы паклапаціца аб зьнешням выглядзе горада, пра які адзін заезджы інжынэр зь нямечыны сказаў: «У нашай краіне архітэктара вашага горада пасадзілі бы». Ці патрэбны салігорцам такі аб’ект, калі ў гарадскіх школах дзеці ня маюць магчымасьцяў нармалёва займацца спортам і развіваць свае здольнасьці ў адмысловых клюбах. Між тым, кожны трэці даляр Беларусі з Салігорску.

Спорт варта рзвіваць і падтрымліваць. Але да любой справы трэба падыходзіць з розумам і адказнасьцю. Спартовы комплекс у стотысячным горадзе, няхай і адным з багацейшых, наўрад ці акупіцца. Ва ўсім цывілізаваным сьвеце такія палацы будуюцца за грошы спартовых клюбаў і іх спонсараў, а не за грошы сумленных падаткаплацельшчыкаў. І хакей у такіх краінах знаходзіцца на значна вышэйшым узроўні.

Ня трэба разглядаць будоўлю лядовага палаца, як толькі кропачную праблему салігорскага рэгіёна і адзіны выпадак. Людзі ў вёсках ня бачаць гадамі новае літаратуры і падручнікаў. Пра Інтэрнэт і казаць няма чаго. У Менску збудавалі бібліятэку за 100 мільёнаў даляраў, у якую пашчасьціь трапіць далёка не кожнаму беларусу. Па ўсёй краіне будуюць новыя дамы, а ў шмат якіх вёсках пустуюць старыя.

Такая дзяржаўная палітыка паўстае цяжкай хваробай эканомікі, якая працуе ня згодна рацыянальным прынцыпам і правілам, а згодна загадам і дыкрэтам. Нават набліжаючыйся пераход на рынкавыя кошты за расейскі газ і нафту і магчымы з гэтае прычыны эканамічны крызіс не паўстае перашкодай для рэалізацыі звышпраектаў.

Тым часам мясцовая вертыкаль ліхарадачна  шукае сродкі на лядовы палац як «аб’ект першаснай важнасьці» . Хутчэй за ўсё, фінансавансаваць будоўлю будзе «Беларуськалій». У дабравольна-прымусовым парадку дапамогуць і прадпрымальнікі, якія ўжо пяць гадоў ня бачаць абяцанага крытага рынку, і безумоўна паборы з шарговых салігорсцаў, у чым дапаможа досьвед слуцкіх «Дажынкаў».

Застаецца спадзявацца, што новы «ледавік» не спасьцігне доля начнога клюбу «Тытанік», зачыненага ў мінулым годзе ў Салігорску.

Лядовыя палацы за 12 апошніх год сталіся сымбалем цэлай эпохі, аб’ектам
крытыкі й усьмешак, гордасьці і ганебнасьці адначасова. Будаваньне лядовых палацаў спорту у нашае краіне працягваецца.

Алесь Міхайлаў

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram