Главная » BY, Минск, Общество

Зь Менску пачалі высяляць беспрацоўных

31 октября 2008 Комментариев нет

Сталіца атрымала нават плянавае заданьне на перамяшчэньне гараджанаў у вясковае асяродзьдзе.

Высяленьне з кватэры за даўгі па аплаце застаецца на сёньня самым суворым пакараньнем. Такую меру прадугледжвае Жыльлёвы кодэкс РБ (арт.71) у выпадку, калі запазычанасьць доўжыцца больш як паўгода, а для гэтага ў гаспадароў няма грунтоўных апраўданьняў.

Па дадзеных Менгарвыканкаму, пратэрмінованая запазычанасьць насельніцтва складае амаль 6 мільярдаў рублёў. Своечасова не аплачваюць паслугі ЖКГ больш як 38 тысяч сем’яў і адзінокіх людзей. Гэта – 7 адсоткаў ад агульнай колькасьці наймальнікаў кватэраў.

Што цяпер робіць гарадзкая ўлада, каб вырашыць праблему?

У гарадзкім аб’яднаньні «Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка» патлумачылі: сёлета ў першым паўгодзьдзі выселеныя жыхары з 12 кватэраў. Яны атрымалі жыльлё меншае і нізкай якасьці. Тым часам у суды накіраваныя яшчэ амаль 6 тысяч зыскаў на прымусовае спагнаньне аплаты. І ўжо сёлета больш як 10 тысяч кватэраў, у якіх жывуць неплацельшчыкі, адключаныя ад электрычнасьці, вады і каналізацыі…

Генэральны дырэктара ГА «Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка» Віктар Вараб’ёў лічыць – сытуацыя вымагае больш жорсткіх падыходаў. Чыноўнік спасылаецца на патрабаваньні гораданачальніка Менску Міхаіла Паўлава тэрмінова скласьці сьпіс экстраных дзеяньняў. Мэр лічыць, што ва ўмовах фінансавай крызы трэба неадкладна спаганяць грошы, за якія «ўжо зараз можна збудаваць хаця б яшчэ адзін дзіцячы садок».

– Перш за ўсё будзем актыўна высяляць неахайных, хто робіць жыцьцё суседзяў невыносным, ператвараючы сваю кватэру ў памыйку, – удакладняе Віктар Вараб’ёў, – усьлед за імі – злосных неплацельшчыкаў і алькаголікаў.

Са словаў сп.Вараб’ёва, гарадзкая ўлада мае спадзяваньні на дапамогу заканадаўчай. Новаму складу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў будзе прапанавана скараціць тэрмін прыняцьця рашэньня аб высяленьні неплацельшчыкаў з шасьці месяцаў да чатырох.

Пагражае неплацельшчыкам і перасяленьне са сталіцы ў вёскі. У Камітэце па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму паведамілі: цяпер адміністрацыі сталічных раёнаў працуюць пэрсанальна з кожным прэтэндэнтам у бяздомныя, якія, аднак, не старэй за 45 гадоў.

– Калі гэтыя людзі катэгарычна ня ўпарцяцца, то мы арганізуем паездкі для знаёмства на магчымае месца працы і пражываньня, – удакладняе супрацоўніца Ірына Корань, – а па вяртаньні ў Менск некаторыя даюць згоду на афармленьне дамовы на перасяленьне. Расходы на пераезд і дастаўку маёмасьці аплачваюцца. Акрамя таго, на месцы беспрацоўны атрымлівае 224 700 рублёў (пяць бюджэтаў пражытачнага мінімуму). Каб не вяртаць гэтыя грошы, трэба адпрацаваць у вёсцы ня менш як адзін год.

Паводле дадзеных Менгарвыканкаму, у мінулым годзе са сталіцы быў пераселены толькі адзін чалавек, сёлета – ужо восем. Плянавае заданьне на 2009 год – 30 сем’яў і 20 халастых ды адзінокіх.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram