Главная » BY, Гродненская, Общество

Пасадкі вырубаюць – палітвертыкаль адказвае

12 ноября 2008 Комментариев нет

Аднак уведаць ад яе можна толькі «фільтраваную» праўду. У выніку грамадзтва нібыта інфармуецца, аднак не напоўніцу.

Мясцовы выканкам лічыць што выдаленне дрэваў у Горадні адбываецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і паведаміў грамадскасці, якім чынам жыхары могуць даведацца новыя вырубкі.

Згодна з адказам выканкама, па запыту горадзенкі Алены Вінчэўскай, рашэнне аб парадку інфармавання насельніцтва з’явілася яшчэ ў 2005 годзе.

Інфармацыя павінна даводзіцца да ведама грамадзянаў праз камунальныя службы, у сродках масавай інфармацыі, тэлерадыёкампаніяй «Гродна», і «Гродна-плюс», а таксама на штомесячных днях інфармавання насельніцтва.

Акрамя абавязку інфармавання грамадзянаў, яшчэ тры гады таму, выканкам даручыў ідэолагам і камунальшчыкам вызначыць парадак абмеркавання з насельніцтвам плануемыя вырубкі.

Каментуючы адказ выканкама Алена Вінчэўская нагадала: сцвярджэнне ўладаў аб тым што выдаленне дрэваў адбываецца згодна з заканадаўствам, супярэчыць высновам камітэта прыродных рэсурсаў, які 30 кастрычніка выдаў прадпісанне аб парушэнні камунальнымі службамі Горадні прыродаахоўнага заканадаўства. Напрыклад, у частцы абавязку ўладаў узгадняць з грамадзянамі пытанні выдалення аб’ектаў расліннага  свету.

Акрамя таго, ад выканкама не атрыманы адказ на пытанне, ці вызначаны парадак абмеркавання выдалення дрэваў з грамадзянамі і дзе з ім можна азнаёміцца. Таму трэба далей дабівацца, каб кожны грамадзянін меў магчымасць удзелу ў прыняцці рашэнняў.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram