Главная » BY, Брестская, Политика

Расейскія ядзершчыкі праінспэктавалі былыя ракетныя шахты Палесься

13 ноября 2008 Комментариев нет

Генэралы жадалі пабачыць, у якім стане знаходзяцца былыя базы для захоўваньня грозных ракет і падземныя камунікацыі кіраваньня імі.

13 будучых расейскіх генэралаў пачыналі некалі сваю кар’еру ў лесе пад Пінскам у асабовым складзе 857-й ракетнай базы зь ядзернымі боегалоўкамі. І менавіта на «чортавым ліку» выхаваньне вышэйшых камандзіраў скончылася. У 1991 годзе ў адпаведнасьці з Дамовай аб ліквідацыі ракет сярэдняй дальнасьці Беларусь зьнішчыла гэтую зброю. Усьлед гвардзейцы-ракетчыкі перабраліся ў расейскія войскі.

Аднак сёлета зноў нагадалі пра сябе. Пінскі гарвыканкам атрымаў ад іх пісьмовыя звароты аб арганізацыі ўрачыстасьцяў у гонар 50-годзьдзя 85-га гвардзейскага Смаленска-Бэрлінскага ордэна Чырвонага Сьцяга палка ракет стратэгічнага прызначэньня і 857-й ракетнай базы зь ядзернымі боегалоўкамі да гэтых ракетаў. Вайскоўцы прасілі прыняць больш як 15 знаўцаў ракетнай зброі. Падкрэсьлівалася, што спэцыялісты на свае вочы жадаюць пабачыць, у якім стане знаходзяцца шахты для захоўваньня ракет і падземныя камунікацыі кіраваньня імі.

Пінская вэртыкаль вітала ініцыятыву расейцаў. Сьмеласьці тутэйшым чыноўнікам дадавалі заявы Аляксандра Лукашэнкі. Памятаеце?

«Калі амэрыканцы заявілі аб разьмяшчэньні сыстэмаў ПРА ў Эўропе, пра рашэньне ЗША ў адносінах Украіны і Грузіі, то скажыце, якой становіцца наша Беларусь для Расеі? Правільна, гэта аплот і той пляцдарм, якія заўжды мог быць нашым козырам», – заявіў Лукашэнка.

Зрэшты, рашучасьць Крамля ў гэтым пытаньні сёньня не назіраецца. Пакуль наведваюцца рознага роду экспэрты. Да іх можна далучыць былога начальніка касмадрому «Плясецк» генэрал-лейтэнант Ю.Жураўлёў, яго былыя аднапалчанін генэрал-маёр І.Лінкін, генэрал-маёр А.Кокін. Разам зь імі ў Пінск прыбылі палкоўнік А.Зарыцкі, палкоўнік Ю.Ястрабаў, палкоўнік Г.Сьмірноў.

Апаратчыкаў Пінскага гарвыканкаму рыхтаваў намесьнік старшыні Аляксандар Канеўскі. Ён быў і галоўным завадатарам на сустрэчы. Гаварыў пра істотныя зьмены ў эканамічным і грамадзкім жыцьці горада над Пінай. У адказ гучалі тосты за «стваральную» працу чыноўнікаў.

Пасьля гэтага ў гарадзкім Палацы культуры адбыўся ўрачысты сход. У залі было шмат вэтэранаў-ракетчыкаў. Далучыліся іхныя жонкі і дзеці. Усе ўсталі зь месцаў, калі ўносілі дублікат сьцягу 85-га ракетнага палка. Былым аднапалчанам уручылі нагрудныя знакі «Вэтэранам РВСН».

Ацьверазеньне прыйшло раніцай, калі задаволеныя і вясёлыя ракетчыкі дабраліся да вёскі Обрава Іванаўскага раёну, а пасьля празь лясныя зарасьлі – да пустых ракетных шахтаў.

Тут даўно ўжо вырвалі зь зямлі кабелі, разабралі цэглу са сьценаў былой казармы, зьніклі нават мэмарыяльныя пласьціны зь лятуні, што былі ўсталяваныя на стартавых пляцоўках…

Ну не жадаюць палешукі мець за суседа ядзерныя боегалоўкі. Адпомсьцілі ваякам.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram