Главная » BY, Минская, Темы, Экономика

Работнікаў БАТЭ папярэдзілі пра затрымку заробкаў

14 ноября 2008 Комментариев нет

Барысаўскі завод ня ў стане падтрымліваць сваіх славутых футбалістаў, мясцовых калгасьнікаў і камунальнікаў.

25 лістапада ў Менску адбудзецца чарговы матч Лігі чэмпіёнаў. Футбольны клюб БАТЭ згуляе супраць ФК «Рэал Мадрыд». Цікавасьць да дуэлі падаграваецца ня толькі футбольнымі навінамі кшталту, што БАТЭ зноў стаў чэмпіёнам Беларусі, а «Рэал» вылецеў з Каралеўскага кубку пасьля паразы ад клюбу трэцяга дывізіёну «Рэал Юніон» (Іруна).

– Адкрытаму акцыянэрнаму таварыству «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталяваньня » (БАТЭ) пагражаюць наступствы фінансавага крызысу ў Расеі, – паведаміў адзін з кіраўнікоў прадпрыемства Леанід Вярхоўскі.

Са словаў суразмоўцы, расейскія партнэры АўтаВАЗ, ЗІЛ, ГАЗ ды іншыя папярэдзілі, што спыняць сваю працу 25-га сьнежня, а адновяць толькі пасьля 10-га студзеня.

– Яшчэ пазьней адновяць паслугі банкі ў Расеі, – лічыць галоўны бугальтар БАТЭ Жана Рубіна, – з-за чаго будуць затрымкі ў плацяжах. Таксама ў дарозе да нас забуксуюць пастаўкі матэрыялаў і камплектуючых.

Пра пагрозу прастояў кіраўніцтва БАТЭ ўжо папярэдзіла сваіх працаўнікоў. Людзей папрасілі не пратэставаць, калі будуць затрымкі ў выплаце заробкаў, альбо давядзецца адпачываць за свой кошт. На БАТЭ таксама замарожваюць сродкі на матэрыяльную дапамогу сваім працаўнікам. Грашовы прыбытак зьбіраецца ў спэцыяльную скарбонку на так званы чорны дзень.

Ня ўвесь калектыў БАТЭ патурае дзеяньням свайго кіраўніцтва.

– А няхай нашы начальнікі пазычаць цяпер грошы ў футбольнага клюбу БАТЭ, які мы цягнулі ў Лігу чэмпіёнаў на сваіх гарбах, – кажа зборшчык аўтамабільных стартэраў Фёдар Ярац.

– Хопіць укідваць сродкі ў былы калгас «Траянаўка», які зрабілі цяпер нават вытворчым філіялам БАТЭ, – дадае сьлесар Іван Калоша.

Адрасую гэтыя папрокі да старшыні прафсаюзнага камітэту БАТЭ Сяргея Бузо. Ён спрабуе неяк апраўдаць фінансавую палітыку прадпрыемства. Даводзіць, што ня ўсё вырашае кіраўніцтва. Дэманструе нават апошнія тэлефанаграмы райвыканкаму з патрабаваньнем тэрмінова накіраваць працоўны дэсант на ўборку буракоў і морквы…

Пра гутарку зь Сяргеем Бузо паведамляю эканамісту Льву Марголіну. Абмяркоўваем зь ім тэму магчымага беспрацоўя на БАТЭ ў сьнежні-студзені. Леў Марголін запытвае:

–Чаму ў Расеі кажуць, што стартэры БАТЭ саступаюць стартэрам BOSCH?

Я маўчу, бо баюся пакрыўдзіць дасьведчанага спэцыяліста банальным меркаваньнем, што кампанія BOSCH пачала сваё існаваньне яшчэ ў 1886 годзе. Ад самага пачатку дэвізам кампаніі стала выслоўе: «Лепш згубіць грошы, чым давер кліентаў». А БАТЭ – фірма маладая, сёлета толькі адолела залаты 50-гадовы рубеж…

– У BOSCH ніколі не было свайго калгасу! – наступае Леў Марголін. – Таксама ў Штутгарце ня цягнуць грошы з BOSCH на тратуар у горадзе ці прэміяльныя футбалістам. Там спэцыялісты мэтанакіравана шчыруюць над паляпшэньнем якасьці сваёй прадукцыі і прасоўваньнем свайго брэнду на Ўсход Эўропы.

Дарэчы, кампанія BOSCH сёлета наладзіла сэрыйную пастаўку сыстэмы «старт-стоп», якая дапамагае эфэктыўна скарачаць расход паліва і выкіды СО2 у час прыпынку транспартнага сродку ў дарожных корках ці на чырвоным колеры сьвятлафору. Спэцыяльнымі стартэрамі BOSCH ужо камплектуюць мадэлі BMW Mini і Mini Clubman.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram