Главная » BY, Актуально, Минск, Общество

Шматпавярховік на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці?

20 ноября 2008 Комментариев нет

Грамадскасць і прафесіяналы з “Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” патрабуюць забараніць незаконнае будаўніцтва.

Пра змаганне супраць наўмыснага разбурэння і знішчэння гістарычнай зоны ў трохкутніку  паміж вуліцамі Старажоўскай, Багдановіча і архітэктара Заборскага – насупраць опернага тэатра, мы ўжо пісалі. Тут па заказе ТАА “Трайпл” пачаліся працы па ўзвядзенню шматпавярховага жылога комплекса. І вось да гараджанаў далучылася грамадзкае аб’яднанне “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.  Старшыня Рэспубліканскай Рады Антон Астаповіч ад імя арганізацыі днямі накіраваў у Мінскую гарадскую пракуратуру ліст.

Вось на якіх момантах фіксуецца ў ім ўвага абаронцаў спадчыны і закону:

“Названая тэрыторыя з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3-й катэгорыі, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў пад шыфрам 713Г000287, і пад аховай дзяржавы, згодна Дзяржаўнага спісу, знаходзяцца будынкі і збудаванні, гістарычная планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт.

Будаўніцтва 18-і павярховага жылога будынку “з’яўляецца грубейшым парушэннем артыкулаў 27; 28; 32; 33; 36; 37; 38 Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, іншых нарматыўна-прававых актаў. Дадзеныя парушэнні прывядуць да знішчэння практычна ўсіх кампанентаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, што патрапіць пад дзеянне артыкула 344 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Настаяльна патрабуем правесці праверку па факце парушэння заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, прыцягнуць вінаватых да  адказнасці з мэтай прадухілення здзяйснення крымінальнага злачынства”.

Апошні раз справа па артыкулу 344 Крымінальнага кодэксу – наўмыснае разбурэнне, знішчэнне ці пашкоджане помнікаў гісторыі і культуры была ўзбуджана ў 1994 годзе ў Гродна. Вінаватыя ў знішчэнні гісторыка-культурных помнікаў тады адказалі за свае справы перад судом.

Жыхары дамоў 23-27 па вуліцы Багдановіча таксама не спыняюцца. Яны звярнуліся з лістом да Камітэту дзяржаўнага кантролю і дамагаюцца, каб іх азнаёмілі з пратаколам сходу, які адбыўся ў Цэнтральным райвыканкаме 13 лістапада.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram