Главная » BY, Витебская, Общество

За два гады – удвая паменшыць «ненатуральную» сьмяротнасьць!

21 января 2009 Комментариев нет

Губит людей не пиво?

Губит людей не пиво?

Нядаўна прызначаны губэрнатар Віцебшчыны Аляксандар Косінец лічыць, што на гэта мусяць паўплываць найперш спорт і правапарадак.

Тое, што дэмаграфічная сітуацыя на Віцебшчыне самая складаная ў рэспубліцы, старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец мусіў заявіць на адмысловай нарадзе з удзелам кіраўнікоў пракуратуры, міліцыі, аддзелаў адукацыі і аховы здароўя і МНС. Тэма нарады нездарма была сфармулявана глябальна: «О повышении роли местных органов власти и общественных формирований в профилактике пьянства, преступлений и иных правонарушений в обеспечении демографической безопасности».

Выступоўцы прыводзілі насамрэч несуцяшальныя лічбы: за апошні год насельніцтва Віцебскай вобласьці паменшылася на 18 тысяч чалавек – гэта прыкладная колькасьць жыхароў цэлага раёну. Зь іх амаль пяць тысяч чалавек загінулі ад алькагольнага атручаньня, яшчэ дзьве тысячы сталі ахвярамі пажараў і ДТЗ, некалькі соцень людзей учынілі самагубствы, зь ях 11 няпоўнагадовых.

Віцебскі губэрнатар, прызначаны на гэтую пасаду каля двух месяцаў таму, загадаў змагацца за паляпшэньне сытуацыі ўсімі магчымымі сродкамі і адразу «па ўсіх франтах». Так, прафсаюзныя арганізацыі атрымалі распараджэньне ладзіць штовыходныя спартовыя ды культурнамасавыя мерапрыемствы, каб заняць людзей і заадно адцягнуць іхную увагу ад ужываньня алькаголю.  У сувязі з гэтым чакаюцца і гандлёвыя «рэформы»: мажліва, алькагольную прадукцыю неўзабаве забароняць прадаваць у крамах паблізу ад моладзевых інтэрнатаў і навучальных установаў. Прамысловыя прадпрыемствы будуць змушаныя скараціць выраб таннага віна, затое вітаецца  вытворчасьць лыж, канькоў ды іншых спартовых прыладаў.

Старшыням вёсак і  участковым інспэктарам загадана сачыць за настроямі мясцовага насельніцтва, каб не дапускаць пабытовага п’янства, боек ды «суседзкіх крадзяжоў». Дзеля гэтага губэрнатар паабяцаў забясьпечыць адказных асобаў жытлом, транспартам, кампутарамі ды тэлефонамі, а таксма абсталяваць службовыя кабінэты пры сельсаветах.

Перамога над п’янствам, прафіляктыка правапарушэньняў, якіх у 2008 годзе было зафіксавана 19 800 (а ў 1983 годзе, для параўнаньня, толькі 7 300), узмацненьне культурна-масавай і спартовай працы з насельніцтвам павінны, на думку губэрнатара, выправіць дэмаграфічную сытуацыю ў вобласьці. Паводле ягонай лёгікі, непітушчыя бацькі, якія бавяць вольны час на катку або на канцэрце і не баяцца стаць ахвярамі злачынцаў, мусяць мець жаданьне нарадзіць двух, трох ці болей дзяцей. А тых асобаў, хто мае схільнасьць да алькагалізму і паддатны небяспецы загінуць на пажары з-за недапаленай цыгарэты альбо трапіць пад машыну ў нецьвярозым стане, спадар Косінец прапануе проста пазбавіць такой магчымасьці. Дзеля гэтага трэба ўзмацняць папераджальныя меры супраць нядобранадзейных сем’яў і схільных да правапарушэньняў грамадзянаў, чым і мусяць займацца перадусім міліцыя і грамадзкія арганізацыі.

Такім чынам,  кіраўнік вобласьці загадаў цягам двух гадоў скараціць у два разы так званае «натуральнае зьмяншэньне насельніцтва». Але памкненьне адолець негатыўныя тэндэнцыі ў дэмаграфіі праз арганізацыю масавых катаньняў на каньках, забарону на вытворчасьць мясцовых він ды набыцьцё кампутараў для вясковых міліцыянтаў далёка ня ўсе работнікі адказных службаў лічаць самым эфэктыўным сродкам. Асабліва цяпер, калі на ўсё гэта ў дзяржавы няма лішніх грошай.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram