Главная » BY, Гомельская, Происшествия

У Светлагорску сярод белага дня згарэў папулярны бар

30 января 2009 Комментариев нет

Здарэнне адбылося ўчора на адной з асноўных вуліц горада. Шматлікія сведкі – аматары піва з рознымі прысмакамі – лічаць, што пажарныя былі гэтым разам не на вышыні і «далі» магчымасць зьнішчыць «Брыльянт». Шкада: ён дарагога каштаваў!

Добра вядомы тамтэйшым бар «Брыльянт» успыхнуў каля 16 гадзін, калі там былі наведвальнікі.

Па словах відавочцаў, спачатку з-пад даху пабудовы з’явіўся дымок – было падобна на тое, што гарыць нейкае электраабсталяванне. Прысутныя хутка пакінулі памяшканне.

Прыватны бар знаходзіўся на ўскрайку лесапарку. Насупраць праз вуліцу – жылыя будынкі, побач – пешаходны пераход. Каля месца здарэння сабралася больш за сотню людзей.

– Усё было на маіх вачах, – гаворыць адзін з мясцовых жыхароў. – Прыехалі пажарныя, пачалі тушыць тонкай струёй вады. Было такое ўражанне, што ў іх няма вады. Каб тушылі пенай, то, магчыма, і не згарэла б усё.

Да супрацьпажарнага крану, адкуль разгарнулі рукавы для падачы вады, некалькі дзесяткаў метраў. Агонь распаўсюдзіўся па даху і перакінуўся на сцены. Сярод людзей, якія назіралі за ўсім, можна было пачуць меркаванне: пажарныя працавалі марудна, бару «далі згарэць».

«Брыльянт» быў адной з папулярных кропак у горадзе, тут часта адзначалі розныя ўрачыстасці. Аматары піва «Рэчыцкае» цанілі тое, што тут можна было набыць нефільтраваны гатунак, які з-за асаблівых умоваў захоўвання прадаецца ў лічаных месцах па Гомельскай вобласці. Раней на тым самым месцы размяшчаўся бар «Пянькі».

Згарэў папулярны бар

Згарэў папулярны бар

pojar_soligorsk

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram