Главная » BY, Могилевская, Экономика

Крызіс дабраўся і да чыгункі

2 февраля 2009 Саша Заяц 90 views Комментариев нет

З-за скарачэння перавозак прадукцыі “Беларуськалія” ў складаным становішчы апынуліся чыгуначнікі краіны. Між тым традыцыйна лічылася, што хто-хто, а яны пры любым раскладзе будуць мець ладны кавалак працы. Аднак эканамічныя складанасці носяць сістэмны характар.

Кіраваньне Беларускай чыгункі накіравала загад рэгіянальным структурам, які прадпісвае рабіць пакупкі, замаўляць нейкія паслугі толькі ў надзвычайных выпадках. Прычына – недахоп сродкаў.

Да супрацоўнікаў Магілёўскага аддзяленьня навіна прыйшла ў сярэдзіне студзеня .

Дэфіцыт фінансаў адгукаецца і на працоўным графіку чыгуначнікаў. Паводле новага загаду, кожны з супрацоўнікаў павінен хаця б адзін дзень у месяц узяць адпачынак за свой кошт. Бадай, “гуляць” не загадана толькі праваднікам.

Па словах аднаго з супрацоўнікаў Магілёўскага кіраваньня БЧ, такое становішча склалася з-за адмовы “Беларуськалія” ў ранейшым аб’ёме таварных перавозках.

– Адной з асноўных крыніц прыбытку Магілёўскага аддзяленьня – менавіта гэты флагман беларускай эканомікі. Ад яго атрымоўвалі галоўную частку сродкаў. З-за крызісу супрацоўніцтва салігорцаў з Расіяй вельмі скарацілася, таму паменела таварных перавозак.

Колькі Магілёўская чыгунка будзе знаходзіцца ў стане крызісу, пакуль невядома.

Другие статьи

Оставить комментарий

Добавьте свой комментарий или трэкбэк. Вы также можете подписаться на комментарии по RSS.