Главная » BY, Брестская, Общество

У Брэсце можна нажабраваць 50 тысячаў у дзень

2 февраля 2009 Один комментарий

Карэспандэнт Еўрарадыё высветліў, што жабракі збіраюць грошы на ежу, на навучанне, лячэнне і нават на паліва.

Людзей з працягнутай рукой у горадзе нямала. Яны стаяць у людных месцах: ля цэркваў, вялікіх крамаў, на кірмашы. Сляпы чалавек стаяў пад дзвярыма Калгаснага рынка. Калі карэспандэнт «Еўрарадыё» прыладзіўся  яго сфатаграфаваць, прыбегла маленькая жанчына і за рукаў пацягнула невідушчага прэч. Аднак удалося гэтых людзей разгаварыць. Пажаліліся, што ў іх халодны шчытавы дом, на ўтрыманне якога трэба неяк зарабляць.

Жонка сляпога:
— Дык трэба аддаць цяпер за торф дзвесце тысячаў, а дзе іх узяць?

Еўрарадыё:
— А Вам хто-небудзь дапамагае?

Жонка: — Ніхто не дапамагае. Калгас той на ладан дыхае. Пяты ўжо старшыня. Не, шосты. Развалілі, дык іх замест каб панізіць, павысілі. Няма справядлівасці!

Каля сходаў просіць міласціну інвалід у вазку. Пытаю, што змушае тут стаяць.

Інвалід: – Дык што тая пенсія – лухта! А есці хочацца.

Непадалёк на людным пераходзе карэспандэнт Еўрарадыё заспеў каларытную пажылую жанчыну:

Еўрарадыё: – Чаму просім?

Жанчына: – Дык унукі ў мэнэ учацца… Славык за учытэля дэтэй учыть (гэто молодшый), а старшый дык аж у Мінск поступыв. А в дочкы давленіе…

Еўрарадыё: – Дык Вы што, унукам на вучобу збіраеце?

Жанчына: – І собі поісты і ўнукам.

Еўрарадыё: – І колькі за дзень атрымліваецца сабраць?

Жанчына: – Тысяч пятнаццаць… дваццаць.

А вось якія зборы ў іншых брэсцкіх жабракоў:

Старая жанчына на рынку:
– Ой, шмат не даюць, і ўсё дробнымі па дзесяць – дваццаць рублёў. Тысяч пятнаццаць, а калі позна прыйдзеш, дык і дзесяць. Многа не даюць.

Невідушчы: – Тысяч пяцьдзясят можна сабраць, калі добра даюць.

З другога боку царквы, хаваючыся ў доўгую хустку, брала грошы вольнай рукой маладая жанчына. Правай рукой трымала немаўля. Карэспандэнт Еўрарадыё спытаў, чаму просіць.

Жанчына: – Хлеба купіць. Я з прыгарада Брэста. Няма працы. І родных няма нікога.

Жанчына не надта хацела фатаграфавацца. Затое атрымалася сфатаграфаваць дзвюх маладзіц з дзецьмі на прыступках пешаходнага мастка да чыгуначнага вакзала. Там жа ўдалося атрымаць і крыху інфармацыі пра сацыяльную дапамогу.

Старэйшая: – Дэты голодныі хліба просйат.

Еўрарадыё: – А дапамагае Вам хто? Дзяржава? Ініцыятывы якія?

Старэйшая: — Ой мамко, ныхто нам не помогает, жывэм як можэм. Та Вы ліпш у ей распытайтэся.

Малодшая: — Помогают. Люды в Брэстэ коло цэрквы, батюшка…

Карэспандэнт Еўрарадыё папрасіў дазволу на фота. Маладзейшая згадзілася, але схавалася за дзіця. Згадваецца старая песня: «Сам я з-па-над Буга, ня маю ні каня, ні плуга».

«Еўрарадыё» збіраецца і далей сачыць за лёсамі людзей з маргінэсу.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Фота Юльяна Навуміка, Брэст

Фота Юльяна Навуміка, Брэст

Фота Юльяна Навуміка, Брэст

Фота Юльяна Навуміка, Брэст

Фота Юльяна Навуміка, Брэст

Фота Юльяна Навуміка, Брэст

Фота Юльяна Навуміка, Брэст

Фота Юльяна Навуміка, Брэст

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • Катя пишет:

    Вы их жалеете? 15 тысяч, а мне как-то говорили — 30 за полдня «работы» (для них это работа). В месяц получается 900 тысяч. Хорошая такая зарплата. А на детей государство не помогает только потому, что они этих детей не регистрируют — лень.

Реклама от RedTram