Главная » BY, Гомельская, Политика, Темы

«КДБ нас гоніць – Канстытуцыя бароніць»

3 февраля 2009 Комментариев нет

Пад такім лозунгам сёння ў Гомелі прайшла акцыя пратэсту. Міліцыя затрымала трох удзельнікаў, якія дастаўлены ў аддзел унутраных спраў Цэнтральнага раёна. Па стане на 14 гадзін 45 хвілін тэлефоны затрыманых не адказваюць.

Некалькі маладых людзей разгарнулі каля абласнога драматычнага тэатру шасціметровы транспарант-расцяжку з тэкстам: «КДБ нас гоніць – Канстытуцыя бароніць». З гэтым транспарантам яны прайшлі праз цэнтральную плошчу горада ад тэатра да Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту.

Там адбылося 30-хвіліннае пікетаванне, пасля чаго міліцыя затрымала Андрэя Цянюту і Васіля Токаранку. Яны дастаўлены ў аддзел унутраных спраў Цэнтральнага раёна Гомеля. Праз нейкі час у РАУС прывезлі таксама Канстанціна Жукоўскага – ён здымаў тое, што адбывалася, на відэакамеру.

Па словах удзельнікаў, такім чынам яны выказалі пратэст супраць звальнення з працы актывістаў дэмакратычнага руху. Нядаўна з працы быў звольнены адзін з іх – Кастусь Жукоўскі. На меркаванне ўдзельнікаў акцыі, звальненні адбываюцца па палітычных матывах – з-за актыўнай жыццёвай пазіцыі гэтых людзей. Акцыя, як паведамілі яе ўдзельнікі, праведзена сябрамі міжнароднай грамадскай арганізацыі «Малады фронт» і арганізацыйнага камітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

На ўсіх затрыманых супрацоўнікі РАУС складаюць пратаколы па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – «удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Па стане на 14 гадзін 45 хвілін тэлефоны затрыманых не адказваюць.

Адразу пасля гэтага суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў А.Цянюту на 2 мільёны 800 тысяч рублёў,  В.Токаранку на 1 мільён 750 тысяч рублёў, на К.Жукоўскага накладзены штраф у 3 мільёны 500 тысяч.

Акцыя ў Гомелі 03.02.2009

Акцыя ў Гомелі 03.02.2009

Акцыя ў Гомелі 03.02.2009

Акцыя ў Гомелі 03.02.2009

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram