Главная » BY, Гомельская, Политика, Темы

Чалавеку нумар адзін ніхто не падаў ні рубля

5 февраля 2009 Комментариев нет

Апрануўшы маскі ў вобразе кіраўніка беларускай дзяржавы, маладыя гамельчукі гралі на гітары, але нічога не «зарабілі». Народ дружна адмаўляўся кідаць свае грошы таму, хто штодня «ратуе» іх ад нэндзы па ўсіх беларускіх тэлеканалах.

Сябры грамадскага аб’яднання «Малады фронт» правялі акцыю ля цэнтральнага ўнівермага ў Гомелі. Трое маладых людзей паставілі скрынку для ахвяраванняў і трымалі шыльдачкі з надпісамі кшталту «Беларусь – выспа спакою ў акіяне крызісу? » Пры гэтым адзін з іх граў на гітары, быццам бы зарабляючы такім чынам на жыццё.

– Гэтае прадстаўленне мы зрабілі ў шматлюдным падземным пераходзе, – распавёў Андрэй Цянюта, адзін з удзельнікаў пэрфомансу. – Такім чынам імкнуліся паказаць, што негледзячы на бадзёрыя заявы Аляксандра Лукашэнкі ў краіне хутка нарастае эканамічны крызіс, і гэта нельга замоўчваць.

Па словах А.Цянюты, праходзячыя па пераходу людзі разумелі іронію. Але за 45 хвілін ніхто не ахвяраваў грошы таму персанажу, якога прадстаўлялі ўдзельнікі перфомансу.

У Светлагорску сябры «Маладога фронту» колькі тыдняў таму таксама правялі акцыю, паведаміў Андрэй Цянюта. 16 чысла, калі штомесяц адзначаюць Дзень беларускай салідарнасці, тут быў вывешаны бела-чырвона-белы сцяг.

– Хлопцы замацавалі нацыянальны сцяг на пешаходным мосце праз чыгунку, побач з будынкам вакзала, – кажа адзін з відавочцаў. – Да мяне падыйшоў хтосьці з работнікаў станцыі і запытаў: што гэта за сцяг? Я адказаў. Праз нейкі час, падумаўшы, работнікі станцыі знялі яго. Але сцяг вісеў недзе паўгадзіны, і яго бачыла нямала людзей.

Акцыя ля цэнтральнага ўнівермага ў Гомелі

Акцыя ля цэнтральнага ўнівермага ў Гомелі

Акцыя ў Светлагорску

Акцыя ў Светлагорску

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram