Главная » BY, Гомельская, Политика, Темы

КДБ працягвае спробы вярбоўкі маладафронтаўцаў

9 февраля 2009 Комментариев нет

Чэкісты прапанавалі «супрацоўніцтва» гомельскаму студэнту. Той адмовіўся. Сябры не выключаюць, што цяпер хлопец будзе мець непрыемнасці з вучобай. І гэта далёка ня першы выпадак перасьледу маладзёнаў паводле палітычных матываў.

Дзмітрый Фяськоў навучаецца на другім курсе Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу. На прыканцы тыдня яго выклікала намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Святлана Мікалаеўна Сарвірава. Пэдагог пакінула юнака ў сваім кабінеце сам на сам з супрацоўнікам Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці.

Як расказаў будучы эканаміст, чэкіст цікавіўся «Маладым Фронтам». Нагадаем нашым чытачам: гэта – арганізацыя беларускай моладзі, якая пасля адмовы ўладаў зарэгістраваць яе ў Беларусі аформіла адпаведныя дакументы ў Чэхіі. Супрацоўнік КДБ распытваў пра гомельскага маладафронтаўца Андрэя Цянюту, з якім Дзмітрый знаёмы: з кім сябруе Андрэй, чым займаецца ў вольны час, і да т.п. Затым суразмоўца прапанаваў Дзмітрыю паведамляць інфармацыю аб дзейнасці арганізацыі ў КДБ, ад чаго хлопец адмовіўся.

Як ставіцца да гэтага А.Цянюта?

– Мы маем яшчэ адзін прыклад псіхалагічнага ўздзеяння на актыўнае юнацтва, улады хочуць «загасіць» хвалю маладзёвага супраціўлення аўтарытарнаму рэжыму.

Андрусь не выключае, што цяпер на Дзмітрыя Фяськова кіраўніцтва каледжа пачне ціск з мэтаю адлічэння з вучобы.

Дарэчы, спадарыня Сарвірава распрацавала «Метадычныя рэкамендацыі» па правах чалавека. У дакуменце адзначаецца: у навучэнцаў «з развітай прававой свядомасцю непарушнасць правоў і свабод чалавека глыбока засвоена, успрымаецца як штосьці натуральнае». Сярод задач у рэкамендацыях названа «выхаванне пачуцця уласнай годнасці і ўсведамлення самакаштоўнасці асобы».

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram