Главная » BY, Гомельская, Происшествия

Прадаўшчыц збілі, касу абрабавалі. На ўсё – тры хвіліны

14 февраля 2009 Комментариев нет

Двое невядомых з’явіліся днямі ў краме светлагорскага пасёлка Мядкоў каля 19 гадзін. Калі прадавачка павернулася да бутэлек, злаўмыснік ўдарыў яе чымсці па галаве…

Хоць, па словах пацярпелых, пры ўваходзе ў дзверы мужчыны ў руках нічога не мелі. Іншую прадаўшчыцу пабілі кулакамі.

Затым нападнікі забралі з касы звыш 300 тысяч рублёў і ўцяклі.
Мядкоў – зусім не аддаленая глухамань. Гэта пасёлак. І сама крама стаіць на шашы Бабруйск – Светлагорск. Аднак там пад закрыццё нікога больш не было.

Рабаўнікі нават не асабліва скрывалі свае прыкметы. Паводле інфармацыі светлагорскай міліцыі, адному з іх на выгляд 25-30 гадоў, ён хударлявага целаскладу і ростам каля 180 см. Іншаму – каля 40 гадоў, рост каля 170 см, круглатвары. Апранутыя былі ў працоўнае адзенне абарончага колеру.

Амаль роўна год таму ў Светлагорскім раёне падобным чынам абрабавалі банк: у пасёлку Сасновы Бор сярод белага дня рабаўнік проста паваліў касірку на падлогу, забраў дзевяць мільёнаў рублёў і ўцёк. Злачынства засталося нераскрытым.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram