Главная » BY, Минск, Общество, Темы

У Беларусі стартаваў конкурс міжнародных каледжаў

18 февраля 2009 Комментариев нет

Праз два месяцы будуць названыя імёны прызёраў, якім пашчасціць прадоўжыць адукацыю ў Італіі і Нарвегіі. Цяпер за мяжой па аналагічнай праграме навучаюцца сямёра прадстаўнікоў нашай краіны.

Каледжы міжнароднай супольнасці (UWC) ва ўсім свеце штогод прымаюць крыху больш за тысячу навучэнцаў. Двое з іх сёлета будуць з Беларусі. Узяць удзел у конкурсе могуць навучэнцы сярэдніх школ, якія на пачатак наступнага навучальнага году будуць мець узрост 16 – 17 гадоў.

– Конкурс ладзіцца ў два туры. На першы ўдзельнікі накіроўваюць заяву, дакументы і эсэ. Тэма эсэ сёлета – «Школа маёй мары». Па выніках першага туру пераможцы будуць запрошаныя на другі, які пройдзе ў выглядзе суразмоўя на беларускай і англійскай мовах. А падрабязна з умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце www.uwcblr.info, – паведаміў прадстаўнік конкурснага камітэта Уладзімір Колас.

У каледжах навучэнцы абіраюць накірунак на будучую спецыяльнасць. Праз два гады навучання выпускнікі атрымліваюць дыпломы, якія даюць магчымасць працягнуць адукацыю ва універсітэтах большасці краін свету.

На розных кантынентах дзейнічаюць 12 міжнародных каледжаў. У цяперашні час у іх навучаюцца сямёра дзяўчын і хлопцаў з Беларусі: трое – ў Італіі, двое – ў Босніі і Герцагавіне і двое – ў Нарвегіі.

Для беларускіх абітурыентаў каледжы выдзеляюць стыпендыі, якія поўнасцю пакрываюць двухгадовае навучанне.

Усяго з 1994 году міжнародныя каледжы закончылі больш за 30 беларускіх выпускнікоў.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram