Главная » BY, Брестская, Культура

Брэсцкая ўлада заступілася за Міжнародны дзень студэнта?

19 февраля 2009 Комментариев нет

Рэдактары абласных газет атрымалі вусныя вымовы ў аблвыканкаме за тое, што нягледзячы на прэвентыўнае папярэджанне, 14 лютага ўславілі ў газетах “Татьянин день” і яго гіпатэтычную заснавальніцу — расійскую імператрыцу Лізавету.

Вось як адкаментаваў паведамленне Алесь, другакурснік Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта: “У беларусі ўсіх святаў па два: і Каляды, і Вялікдзень, і дзень студэнта таксама раздвоіўся. Гэта шызафрэнія такая. Студэнты, якія маюць больш шырокі светапогляд, доступ да інфармацыі, моваў, якія ў свеце пабывалі, святкуюць Міжнародны дзень студэнта 17 лістапада. Студэнты, якія глядзяць больш на Маскву, разам з расіянамі святкуюць іх Тацянін дзень”.

17 лістапада міжнароднае студэнцтва ўшаноўвае памяць чэхаславацкіх студэнтаў, забітых і адпраўленых у канцлагеры гітлераўскім рэжымам. 17 лістапада 1939 г. нацысты штурмавалі студэнцкія інтэрнаты, 1200 чалавек адправілі ў канцлагеры, 9 публічна пакаралі смерцю.

Тацянін дзень сталі святкаваць з нагоды таго, што 25 студзеня 1755 г. Імператрыца Лізавета падпісала ўказ аб стварэнні Маскоўскага універсітэта.

Кур’ёз у тым, што унівесітэты ў Вялікім Княстве Літоўскім (адпаведна ў Беларусі) існавалі за 175 год да заснавання МГУ. Першая ВНУ на землях Княства адкрылася 30 кастрычніка 1579 г. – гэта была Акадэмія і ўнівэрсітэт Віленскага Таварыства Езуса (Almae Academia et Universitas Vilnensis Societatis Jesu).

Еўрарадыё

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram