Главная » BY, Гомельская, Политика, Темы

Гомельскі аблвыканкам адмовіў у памяшканні грамадскім актывістам

19 февраля 2009 Комментариев нет

Напачатку дырэктар Палаца творчасці дзяцей і моладзі пагадзіўся дапамагчы актывістам. Аднак пасля кансультацый з ідэалагічным куратарам вобласці забраў абяцанне назад. Такая вось лібералізацыя…

Пра сітуацыю распавёў Уладзімір Кацора, намеснік старшыні гарадской арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Прававая ініцыятыва”.

Ён з’яўляецца адказным за пошук памяшкання для сходу.

– На 21 лютага запланаваны сход прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый Гомельшчыны. Я высветліў, што ў гэты дзень будуць вольныя памяшканні ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі «Юнацтва». З дырэктарам дамовіліся.

Каб атрымаць дазвол на арэнду, спадар Кацора дадаткова звярнуўся з заявай да Кірычэнкі Пятра Аляксеевіча, намесніка старшыні выканаўчага камітэта вобласці, які займаецца ідэалагічнымі пытаннямі.

– Праз некалькі дзён мне затэлефанаваў дырэктар «Юнацтва». Ён сказаў, што прадаставіць памяшканне не можа. Прычыну не назваў, маўляў, не тэлефонная размова.

А днямі Ул. Кацора атрымаў пісьмовы адказ на сваю заяву, за подпісам начальніка Упраўлення адукацыі аблвыканкама Бондар Марыны Андрэеўны. У адказе гаворыцца, што памяшканні «Юнацтва» 21 лютага заняты пад «планавыя мерапрыемствы».

Абласны сход у Гомелі праводзіцца напярэдадні нацыянальнай Асамблеі грамадскіх арганізацый, якая адбудзецца ў Менску 6-7 сакавіка. Ул. Кацора паведаміў, што гомельскі сход пройдзе ў прыватным памяшканні.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram