Главная » BY, Актуально, Брестская, Политика

Саюз палякаў Анжалікі Борыс вырашылі запалохаць?

20 февраля 2009 Комментариев нет

Дзеяньні ўладаў, аднак, хутчэй сьведчаць пра тое, што яны не дапусьцяць да легалізацыі няскораных актывістаў польскага руху.

Адну з актывістак – Селівончык Тэрэсу з Баранавічаў папярэдзілі ў пракуратуры аб крымінальнай адказнасьці паводле артыкула 193, прым І – за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Як вядома, мае рэгістрацыю толькі праўладны Саюз палякаў, якім кіруе пэнсіянэр Юзаф Лучнік.

Чаму пачалі менавіта са спадарыні Селівончык? Справа ясная: кіраўніцтва СПБ вырашыла правесьці сёмы зьезд арганізацыі менавіта ў Баранавічах, дзе суполкай Саюзу кіруе Т.Селівончык. Зьезд мае адбыцца ў сярэдзіне сакавіка, упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў РБ дасланы ліст, у якім выказана жаданьне, каб СПБ зарэгістравалі. Замест адказу – папярэджаньне магчымай арганізатарцы зьезду, паколькі пад уплывам прыхільнікаў Борыс у Баранавічах застаўся Дом польскі, дзе якраз рэальна можна правесьці масавае мерапрыемства.

Варта нагадаць, што папярэдні зьезд СПБ, яшчэ да расколу арганізацыі, прайшоў ў Горадні ў сакавіку 2005 году ў актавай зале школы N36 з польскай мовай навучаньня. Аднак потым Міністэрства юстыцыі РБ скасавала яго вынікі, бо вэртыкальнікі былі вельмі незадаволеныя тым, што дэлегаты абралі старшынёй СПБ Анжаліку Борыс. Цяпер яе паплечнікі ў гэтай школе – асобы непажаданыя.

Польскія ўлады ставілі раней адной з умоваў нармалізацыі адносінаў зь Беларусьсю – станоўчае вырашэньне канфлікту вакол СПБ. Прасьцей кажучы, Менску проста трэба зарэгістраваць А.Борыс і яе прыхільнікаў. Але падобна, што там вырашылі трымацца да канца і не даваць рэгістрацыі.

Мне ўдалося неафіцыйна даведацца, што прыхільнікі Борыс прадбачаць найгоршае, таму вызначаны таксама іншыя месцы, дзе зьезд можа адбыцца, апроч Баранавічаў.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram