Главная » BY, Актуально, Витебская, Политика

У Оршы Пушкіна «адцэнзурыравалі»

24 февраля 2009 Комментариев нет

На выставе вядомага беларускага мастака ў музеі Караткевіча наведвальнікі не пабачылі адзін скандальны, як палічылі ідэолагі, стэнд. А прысвячаўся ён звычайнай вясковай царкоўцы…

Сімвалічна, што выстава адкрылася 22 лютага, калі ў краіне адзначалася 20-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Сам Алесь Пушкін два гады служыў служыў там у верталётным палку. І адзін са стэндаў мастак прысвяціў сваёй вайне: фотаздымкі з асабістага афганскага архіву, надпісы на фарсі, афіцыйная памятка савецкаму воіну – усё на тле некалі сакрэтнай карты Кабула з наваколлямі з пазначэннем размяшчэння савецкіх вайсковых частак.

Аднак мастацкая дамінанта – паклон тым маці Беларусі, сыны якіх ваявалі ў няправеднай вайне.

Спадар Пушкін паказаў іконапіс, роспісы інтэр’ераў цэркваў і касцёлаў Беларусі. Яны прадстаўленыя ў копіях і фотаздымках, што зафіксавалі працу мастака на некаторых аб’ектах. Але ёсць і некалькі арыгіналаў.

Так, адкрываецца выстава з арыгінальнае работы – Маці Божай Аршанскай, спісанай мастаком з рэпрадукцыі цудатворнага абраза ХVIII ст., які належыў некалі аршанскаму Куцеінскаму Ўспенскаму жаночаму манастыру. Уражвае і абраз вядомай Божай Маці Вострабрамскай, якая лічыцца адной з нацыянальных святыняў.

Што да скандалаў, дык ідэалагічныя цэнзары знялі стэнд з фотарэпрадукцыямі той часткі роспісаў праваслаўнай царквы пасёлка Бобр, якія былі зафарбаваныя чорнай фарбай не так даўно. Роспіс уяўляў сабой фігуру грэшнікаў ля варот пекла, дзе лёгка пазнаваліся постаці постаці Лукашэнкі, амапаўцаў у камуфляжы з дубінкамі і самога Філарэта. Мяркуецца, што выстава будзе экспанавацца да 18 сакавіка.

Фота: Галерэя Алеся Пушкіна

pushkin-ales-kartina

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram