Главная » BY, Витебская, Экономика

Віцебскія прадпрыемствы паведамілі нарэшце пра скарачэньні

25 февраля 2009 Комментариев нет

Найбольшую колькасьць работнікаў да канца гэтага году мяркуюць выправіць на вуліцу заводы рыдыёдэталяў і «Эвістар» – адпаведна, 40 і 50 чалавек. А ўсяго страцяць працу за тысячу чалавек.

Паводле папярэдніх прагнозаў, якія зрабілі ў гарадзкой управе працы, занятасьці і сацыяльнай абароны, меркавалася скараціць каля 800 чалавек. Але, удакладнілі чыноўнікі, у сувязі з эканамічным крызісам гэтая лічба можа аказацца на прыканцы году значна большай. Бо скарачаюць супрацоўнікаў ня толькі прамысловыя прадпрыемствы, але й камэрцыйныя структуры: так, 112 чалавек зьбіраецца звольніць Закрытае акцыянернае таварыства «Палярыс», зачыніўшы гандлёвы цэнтар «Ольга».

Кіраўнікі прадпрыемстваў цьвердзяць, што імкнуцца праводзіць скарачэньні найбольш гнутка – за кошт адпраўкі супрацоўнікаў на пенсію, скарачэньня ставак і пераводу на іншыя працоўныя месцы. Тым ня менш, у гарадзкім цэнтры занятасьці кажуць пра вялікі наплыў людзей працаздольнага ўзросту і рознага кшталту адмыслоўцаў. У выніку, калі на пачатку году служба занятасьці прапаноўвала 1 539 вакансій, то на дадзены момант іх засталося 1 170. Прычым рэзка зьнізіўся попыт на рабочых будаўнічых спецыяльнасьцяў: цяпер на адно працоўнае месца гэткага профілю прэтэндуюць у сярэднім два чалавекі. Тое, маўляў, – наступствы праяваў крызісу ў суседняй Расеі, дзе беларускія будаўнікі страцілі свае працоўныя месцы.

Пра тое, што віцебскія прадпрыемствы ўжо праводзяць скарачэньні, адкрыта і ўголас было заяўлена ўпершыню: дагэтуль мясцовыя СМІ пісалі толькі пра вытворчыя посьпехі, і нават не ўжывалі само слова «крызіс». Першая адпаведная публікацыя зьявілася 24 лютага ў абласной газэце «Народнае слова», але і ў ёй чытачоў паспрабавалі пераканаць – ня ўсё так складана й небясьпечна, і што «сытуацыя ў вобласьці адносна стабільная».

Між тым у рэгіянальных расейскіх СМІ суседняй Смаленскай вобласьці ўжываць слова «крызіс» даўно ўжо не бянтэжацца. А ў газэтах «Никольское кольцо» і «Ведомости» нават заснавалі адмысловыя рубрыкі, дзе друкуюць і парады псыхолягаў – да прыкладу, «Как пережить сокращение», і парады з досьведу хатніх гаспадынь, як можна зэканоміць прадукты і грошы, – да прыкладу, выкарыстоўваць адзін пакецік гарбаты двойчы ці тройчы або хадзіць на кірмаш, аб’яднаўшыся з сяброўкамі ды патрабуючы аптовых зьніжак.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram