Главная » BY, Могилев, Общество

Нядбайныя бацькі патрабуюць ад міліцыі транспарт, каб дабрацца на працу

27 февраля 2009 Комментариев нет

Стварэннем мабільных брыгад па дастаўцы алкаголікаў да працы ў Віцебску займаюцца адразу тры чалавекі з АМАПаўцам дзеля «пераканаўчасці».

– У мяне 25 участковых і амаль кожны дзень яны займаюцца дастаўкай абавязаных асобаў на працу, – гаворыць начальнік аддзела аховы правапарадку Пінскага РАУС Міхаіл Лемяшэўскі. – На пачатку працоўнага дня, калі нехта не з’явіўся на працы, ўчастковы атрымоўвае званок і абавязаны гэтым займацца.

Паводле словаў начальніка аховы правапарадку, нядбайных бацькоў на працу часам возяць на «крутых» дырэктарскіх аўто са службовым кіроўцам:

– Прадпрыемствы кожны дзень па чарзе выдзяляюць машыны. Але раён у нас вялікі, таму адна машына ролі не іграе. Участковыя тады возяць на сваіх ці пешшу водзяць. Просяць у кіраўнікоў прадпрыемстваў дапамогі, ці сельсавет дапамагае.

У Магілёве за нядбайнымі “замацаваныя” адразу дзве міліцэйскія мабільныя групы. Гэта таму што, згодна з дадзенымі мясцовага цэнтра занятасці, міліцыя змагаецца з дзвюма сотнямі такіх “кліентаў”:

Мабільная група — гэта РАУС, служба занятасці, дружыннікі, з камісіі па справах непаўналетніх, з паліклінікі. Ёсць графік працы.

У Брэсце толькі у Маскоўскім раёне 12 “нядбайных бацькоў” патрабуюць” ад міліцыі транспарт, каб дабрацца на працу. Часам участковыя водзяць “кліентаў” за руку на працу, сказаў супрацоўнік РАУС Руслан Макарук.

– Да чаго даходзіць – нават за руку водзім іх на працу. Каб яны не пілі, сочым. Шмат пытанняў і праблем.

У Віцебску нядбайных бацькоў дастаўляюць на аўто альбо на працу, альбо ў выцвярэзнік. Інфармацыя пра прагульшчыка перадаецца спецыяльным брыгадам хуткага рэагавання. У складзе такой брыгады кіроўца, афіцэр міліцыі ды АМАПавец. Калі кліент п’яны – у пастарунак ці выцвярэзнік. А калі таго няма дома, прыходзіцца збіраць паказанні суседзяў аб ягоным верагодным месцазнаходжанні. Чым не следства?

Супрацоўнікі міліцыі скардзяцца, што час ад часу, згодна з графікам дзяжурства, вымушаны адрывацца ад асноўнай працы.

Еўрарадыё

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram