Главная » BY, Минск, Темы, Экономика

Ці застануцца кіёскі на вуліцах беларускіх гарадоў?

3 марта 2009 Комментариев нет

Услед за Мінскам шапікі знікнуць з галоўных вуліц Гомеля, а вось у іншых гарадах пытанне не вырашана. Чаму сталічны досьвед не дужа зацікавіў астатніх?

Да канца 2008 года былі прыбраныя камерцыйныя кіёскі на мінскіх вуліцах. Па меркаванні мясцовых уладаў, яны не адпавядалі эстэтычным патрабаванням горада. У Гомелі следам за Мінскам таксама плануюць прыбраць кіёскі на прыпынках галоўных вуліц. Ніякай афіцыйнай пастановы ў гэтай справе яшчэ не прынялі, але кіёскі паступова пачнуць знікаць.

Пра гэта паведаміла намесніца галоўнага архітэктара Ўпраўлення архітэктуры Гомельскага гарвыканкама Таццяна Усянок:

– Мы прыбіраем іх з галоўных, магістральных вуліц горада. Тым, у каго заканчваецца арэнда, ужо не працягваем яе.

Гомельскія ўлады лічаць, што кіёскі з прыпынкаў не ўпісваюцца ў забудову. Акрамя таго яны зробленыя з менш трывалых матэрыялаў і хутка губляюць свой знешні выгляд, а гэта псуе ўражанне ад гарадскіх фасадаў. Аднак на менш важных вуліцах і ў дварах яны пакуль застануцца, асабліва ў новых раёнах, дзе інфраструктура развітая дрэнна і не хапае крамаў.

А вось у іншых абласных цэнтрах ніякія дзеянні па “зачыстцы” кіёскаў не плануюцца.

Вось што паведамілі нам “Брэсцкай гарадской ЖКГ”:

– Пытаннем застаецца продаж цыгарэтаў і піва, гэта можа быць. А кіёскі ніхто прыбіраць не будзе.

Ніякіх афіцыйных дакументаў, якія б рэгламентавалі ліквідацыю кіёскаў у Брэсце, пакуль што не існуе, таму мясцовыя жыхары і прадпрымальнікі могуць быць спакойнымі. Гэтую інфармацыю пацвердзілі і ва Ўпраўленні гандлю Брэсцкага гарвыканкама.

У Магілёве таксама пакуль што не збіраюцца адмаўляцца ад кіёскаў. На думку намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Аляксандра Студнева, кіёскі на прыпынках вельмі патрэбныя.

– Дык, а як нам сёння без павільёнаў на прыпынках?

У віцебскай Землеўпарадкавальнай службе таксама нічога не ведаюць пра планы аб “зачыстцы” кіёскаў. Ды і ў Гродне яны пакуль што застануцца на сваіх месцах. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Сяўцоў.

Аляксандр Сяўцоў: «У нас пакуль такое не плануецца. Гэта будзе вырашацца па меры будаўніцтва гандлёвых аб’ектаў. Але на прыпынках у прынцыпе павінна штосьці быць, хаця б каб газету можна было купіць, часопіс, талончык”.

У самым незайздросным становішчы апынуліся мінскія прадпрымальнікі, кіёскі якіх ліквідавалі. У іншых абласных цэнтрах іх таксама не чакаюць, сваіх жадаючых хапае. Дарэчы, паставіць кіёск не так проста. Трэба атрымаць дазвол ад мясцовага Ўпраўлення архітэктуры і ад выканкама, якія вырашаюць, ці патрэбны гораду новы шапік. Да таго ж, каб арэндаваць зямлю пад кіёск, трэба паўдзельнічаць у аўкцыёне.

Еўрарадыё

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram