Главная » BY, Гродненская, Политика

Анжаліку Борыс дыскрэдытуюць парнаграфічнымі фальшыўкамі

4 марта 2009 Один комментарий

Адначасова ў Горадні на некалькіх яе паплечнікаў – сябраў Саюзу палякаў склалі пратаколы аб удзеле ў мітынгу 17 студзеня, які «парушаў грамадзкі парадак».

Гэта зроблена напярэдадні Сёмага зьезду арганізацыі, які павінен адбыцца праз дзесяць дзён. У пратаколах прозьвішчы Мечыслава Яскевіча – кіраўніка самай буйной – Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі СПБ, сябра Галоўнай рады Андрэя Пачобута, а таксама прэс-сакратара Ігара Банцара. Апошні лічыць, што іх могуць пасадзіць пад арышт перад самым зьездам.

Што датычыць кіраўніцы Саюзу Анжалікі Борыс, яна не ўдзельнічала ў масавым мерапрыемстве 17 студзеня ў Горадні каля будынку, які цяпер займае праўладны Саюз палякаў на чале з Ю.Лучнікам. Адносна спадарыні Борыс абрана іншая тактыка, каб, па магчымасьці, нэўтралізаваць яе, ці хаця б нашкодзіць пад час правядзеньня зьезду. Ёй вырашана падпсаваць рэпутацыю парнаграфічнымі фотакарткамі, зробленыя мэтадам мантажу невядомым майстрам. Карткі гэтыя пакуль раскідалі толькі ўсім суседзям Анжалікі Борыс ў пад’езьдзе, дзе яна жыве. Ня выключана, што «наклад» парнаграфіі заплянаваны значна большы – для далейшага распаўсюду.

Паплечнікі Борыс могуць толькі непрыемна зьдзіўляцца ці абурацца. Наўрад ці міліцыя, якую выклікалі на месца здарэньня, выкрые зламысьнікаў. Аднак няцяжка вызначыць, што гэта помста А.Борыс за папярэдні зьезд Саюзу палякаў, што адбыўся ў Горадні ў сакавіку 2005 году. І ня проста помста, а «люстраны» ўдар па ёй. Варта ўзгадаць, што тады на пасаду старшыні СПБ паўторна вылучаўся спадар Кручкоўскі, які вельмі задавальняў улады як кіраўнік. Аднак якраз напярэдадні з гэтым чалавекам здарыўся менавіта «сэксуальны скандал», якім былі непрыемна ўражаны ня толькі сябры СПБ, але таксама й польскія дыпляматы, якія заўжды прысутнічаюць на зьезьдзе ў якасьці ганаровых гасьцей.

Дык вось: рэпутацыя спадара Кручкоўскага была моцна сапсавана, хаця ён усё роўна зьбіраўся вылучацца. Аднак дэлегаты зьезду адкрытым тэкстам сказалі, што яны аб ім думаюць. У выніку ў Кручкоўскага нічога не атрымалася, а кіраўніком арганізацыі абралі маладую, прыгожую, незамужнюю Анжаліку Борыс, якая мела станоўчую рэпутацыю. Улады былі абураныя тым, што іхні кандыдат не прайшоў. Не прайшло шмат часу, як Міністэрства юстыцыі РБ абвесьціла вынікі зьезду і выбар новага старшыні несапраўднымі. З таго часу ў Анжалікі Борыс і яе прыхільнікаў пачаліся вялікія праблемы.

Як бачым, гэтыя праблемы не сканчаюцца і сёньня. Саюз палякаў, які дзейнічае напаўлегальна, вымушаны не праводзіць зьезд у Баранавічах, як было вырашана раней, яго цяпер хочуць правесьці ў сярэдзіне сакавіка ў Горадні. І ўжо сёньня зразумела, што паплечнікаў Борыс чакаюць новыя перашкоды.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • Ручкин пишет:

    а где картинки? где эти «парнаграфічныя фальшыўкі»?

Реклама от RedTram