Главная » BY, Витебская, Общество, Политика

Дырэктар ЖКГ звальняе аператара кацельнай за «няправільную ідэалогію»

4 марта 2009 Комментариев нет

Паведамленне аб непрацягненні кантракта на новы тэрмін атрымаў сябар Свабоднага прафсаюзу з Полацка, грамадзкі актывіст Уладзімір Губскі.

Прэтэнзіі да спадара Губскага ў начальства з’явіліся пасьля таго, як ён у ліпені 2008 года падаў заяўку на пікет у Полацку па тэме пераймення гарадзкіх вуліц. Некаму з гарвыканкама тады вельмі не спадабалася яго грамадская пазіцыя, і на прадпрыемства паступіла каманда запалохаць работніка ды прымусіць яго забраць заяву назад. Да гэтага тады асабліва спрычыніліся ідэолаг прадпрыемства Сяргей Капітан (былы намеснік мэра горада) ды начальнік цепласетак Аляксандр Макарэвіч. Тады спадар Уладзімір вытрымаў ціск і не здаўся, хоць Макарэвіч нават пагражаў фізічнай расправай, а намеснік мэра Мікалай Іллюшонак атрымаў папярэджанне ад полацкага пракурора.

Цяпер, зводзячы рахункі, дырэктар ЖКГ В.Шэдзько вырашыў не працягнуць з Губскім кантракт.
Уладзімір адзіны у горадзе аператар кацельнай з вышэйшай адукацыяй, адпрацаваў на прадпрыемстве больш 17 гадоў, не жанаты, апякуецца над старым бацькам-пенсіянерам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Уладзімір актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім жыцці Полацка, аматар яго гісторыі, краязнаўца, шмат папрацаваў ў свой вольны час на раскопках і даследваннях гістарычных месцаў. На працягу некалькіх гадоў ён быў адзіным сябрам Свабоднага профсаюзу на полацкім прадпрыемстве ЖКГ, якое мае больш за тысячу работнікаў.

Кажа рэгіянальны лідэр СПБ Мікола Шарах:

– Кантрактная сістэма стала звыклай зброяй ў расправе з няўгодным работнікам. Калі гультая ці п’яніцу можна звольніць у любы час, то сумленнага работніка – толькі па сканчэнні кантракта. Прафсаюз, канечне, зробіць усё, што можа, каб абараніць правы свайго сябра, але перамагчы сістэму можна толькі супрацівам усяго народу.

Уладзімір Губскі :

– Не сумняваюся, што гэта пераслед за маю грамадзянскую пазіцыю. Я заходзіў да дырэктара пасля таго, як атрымаў папярэджанне аб непрацягненні кантракта, але ён не стаў са мной доўга размаўляць: «Нам твае паслугі непатрэбныя». Звальненне аператара кацельнай пад час ацяпляльнага сезону – справа рызыкоўная. Праца ў нас цяжкая: топім катлы мясцовым палівам – дравамі, якія іншы раз такога памеру, што нялёгка ў кацёл запіхнуць. Знайсці на паўтары месяцы такога занятку новага работніка будзе нялёгка. А мы ацяпляем дзіцячы садок. Але дырэктар пайшоў на гэта, бо іх больш цікавіць не як работнік працуе, а наколькі ён ідэалагічна правільны. Я адстойваў сваю чалавечую годнасць і не шкадую.

Свабодны прафсаюз заклікае усіх, хто хоча падтрымаць спадара Губскага дасылаць свае лісты на факс Полацкага ЖКГ -8-0214-46-29-73, Уладзіміру Шэдзько, дырэктару Полацкага КУП ЖКГ.

Алякей Іваноў

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram