Главная » BY, Брестская, Экономика

Беларускі рачны флёт рыхтуецца да чарговай навігацыі

12 марта 2009 Комментариев нет

Сёлета спаўняецца 225 гадоў першай воднай экспэдыцыі Матэвуша Буртымовіча з Пінску ў Варшаву.

Паводле прагнозаў спэцыялістаў, сёлета ў перавозках пяску, шчэбеню і калійных угнаеньняў будуць удзельнічаць больш як 80 экіпажаў цеплаходаў і баржаў. Чакаюцца і асаблівасьці. У прыватнасьці, можа нарэшце зрушыцца турыстычны рух на беларускай частцы Аўгустоўскага канала.

Узгадаюць рачнікі і пра найвялікшую экспэдыцыю мінулага. Неўзабаве споўніцца 225 гадоў як з Пінска ў Варшаву па вялікай вадзе вясны дабралася гандлёвая экспэдыцыя на чале аднаго з кіраўнікоў горада на Піне Матэвушам Бутрымовічам.

Канечне, мы не адмовімся ад напамінку пра фурор, які выклікала зьяўленьне ў Варшаве палешукоў і патлумачым, чаму іх назвалі тут “палескімі індзейцамі”. Але перадусім просіцца інфармацыя пра надзённыя клопаты.
Днямі на сьмелую заяву адважыўся дырэктар прадпрыемства “Днепра-Бугскі водны шлях” Іван Кіявец.

– Я буду дамагацца, каб сёлета ў поўную сілу працаваў мэханізаваны порт на Мікашэвіцкім прадпрыемстве “Граніт”. Тут раней быў пракладзены сямікілямэтровы канал па Прыпяці і аснашчаны пагрузачнай тэхнікай рачны порт. Патрачаныя вялікія дзяржаўныя сродкі. Але няма аддачы. Па-ранейшаму гранітны шчэбень для будаўніцтва вывозіцца зь Мікашэвічаў самазваламі. Транспартнае плячо да Берасьця амаль 300 кілямэтраў. Грашовыя выдаткі на паліва, пагрузка-разгрузка, аплата працы і рамонт аўтатранспарту вельмі дарагія. Дзеля эканоміі варта было б перавозіць шчэбень па вадзе. Аднак няма ўзгодненасьці між рознымі ведамствамі. Замінаюць амбіцыі чыноўнікаў, – цьвердзіць Іван Кіявец.

Гэты пінчук займае цяпер два крэслы. Ён ня толькі дырэктар, але й член Савету Рэспублікі. Верыць, што мае дадатковыя паўнамоцтвы і нібыта можа перайначыць сытуацыю на карысьць рачной гаспадаркі. Пабачым, што рэальна атрымаецца. Бо на сёньня ў гаспадарцы парлямэнтара на прыколе 146 адзінак флёту. Эканоміка “Днепрабугводшляху” трымаецца за кошт будаўніцтва так званай энэргетыкі новага фармату. Цалкам за сродкі дзяржбюджэту будуюць запруды на Дняпроўска-Бугскім канале, мараць пра нібыта вялікую энэргетычную сілу малых гідраэлектрастанцый.

Але ж чаму вучыць досьвед прашчураў?

В 1784 годзе па рэках Прыпяць, Піна, Каралеўскаму і Аўгустоўскаму каналах і далей па Вісьле да Варшавы дабраўся караван з 10 лодак з мёдам, воскам, грыбамі, вэнджанай рыбай. Кіраваў флятыліяй шляхціч Стэфан Стахоўскі. Гэта была сэнсацыя. На “палескіх індзейцаў”, як тут жа назвалі барадатых мужчын у вышытых кашулях, выйшаў паглядзець кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У гонар памятнай падзеі была выбіта мэдаль, а дзёньнік падарожжа і сьпіс тавараў пакінутыя на захоўваньне ў каралеўскі архіў. Далей Бутрымовіч пабываў у Гданьску і сьпешна вярнуўся ў Пінск, дзе патрэбна было рыхтавацца да сустрэчы з “Найясьнейшым Панам”. Кароль Станіслаў Аўгуст паабяцаў наведаць Палесьсе і пазьней зрабіў гэта.

У пачатку XIX стагодзьдзя на шляху “палескіх індзейцаў” адбывалася больш-менш рэгулярнае судаходства. У 1817 годзе, напрыклад, за мяжу прайшлі 382 рачныя судны і 221 рачны плот. Ад 1990-х Берасьце і Варшавы разьмяжоўваюць на Мухаўцы адмяжоўвае бэтонная плаціна.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram