Главная » BY, Культура, Минская

Рок-каранацыя. Маладзечна. Віват “Ляпісам”!

15 марта 2009 Комментариев нет

Каманда Сяргея Міхалка забрала тры кароны, а сам ён пераканаў усіх прысутных у банальным и па ранейшаму вечным: выратаванне ў надзеі і каханні.

Маладзечна сустракала удзельнікаў “Рок-каранацыі” і гледачоў вясной, вялікім аб’ёмам свежага паветра і… вялікай кольсцю курцоў на квадратны метр тэрыторыі перад Палацам культуры.

Вядучымі сталі ў гэты раз Аляксандр Памідораў і Іна Кашырына. Адкрываў импрэзу года заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь – сымфанічны аркестар музычнай вучэльні Маладэчна пад кіраўніцтвам Рыгора Сарокі.

Абяцанага высту разам з ім рокераў не адбылося (па некаторай інфармацыі рокеры несвоечасова падвезлі партытуру, ноты і план канцэрта), але спадар Рыгор (між іншым, кавалер ордэна Ф.Скарыны) шаманіў на славу ва ўсю моц насамрэч класічнга таленту.

Варта адзначыць і выдатную музыку маладзечанскага джаз-бэнда “BY-блюз” .
Рэй вялі, канечне, рокеры! Адкрыў цырымонію выступ уладальнікаў галоўнай “Рок-Кароны-2007″ Neuro Dubel. Аляксандар Кулінковіч запаліў усю залу сваім непаўторным азартам сапраўднага беларускага рокера!

Вынікі дзейства:

Песьня году (вызначалася парталам “Тузін Гітоў”) — “Зорачкі” (“Ляпіс Трубяцкой”)

Альбом году — “Маніфэст” (“Ляпіс Трубяцкой”)

Выканаўца году — Віталь Артыст (“БЕЗ БИЛЕТА”)

Кліп года — “Мечтатели” (“БЕЗ БИЛЕТА”)

Адкрыцьцё году (вызначалася наведнікамі парталу “Тузін Гітоў”) — “ESPRIT”

Традыцыі і сучаснасьць (вызначалася ініцыятывай “Будзьма”) — этна-трыё “Троіца”

За вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай музыкі (вызначаласяарганізатарамі) — Андрэй Іваноў (гурт “Zartipo”)

Рок-князёўна (вызначалася арганізатарамі) — Ганна Хітрык (“Детидетей”)

Рок-Карона — “Ляпіс Трубяцкой”

Прынялі ў імпрэзетаксама “IQ48″, “Авангардшкола” (Магілёў), “Садъ” (Берасьце), “Князь Чарадзей” (Полацак).

Лявона Вольскага народ не дачакаўся…

Такім чынам, “Ляпісы” атрымалі тры кароны! І …”Ляпісы” літаральна запалілі залю: народ танчыў, народ іх не адпускаў. Сяргей Міхалок назваў зал “Рок-каранацыі” Ноевым каўчэгам і сказаў, што нас выратуе надзея і каханне – у гэта насамрэч верыш… Вясна!

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram