Главная » BY, Витебская, Происшествия

Як рабочы «абуў» адміністрацыю свайго прадпрыемства

16 марта 2009 Комментариев нет

Кампенсацыю ў памеры 157 500 рублёў за нявыдадзены апошнімиі трыма гадами спецабутак атрымае ад полацкага прадпрыемства КУП ЖКГ Уладзімер Губскі.

Па 52 500 рублёў за пару чаравікаў на год, як прадугледжана нормамі аховы працы. Такое рашэнне прыняла камісія по працоўных спрэчках прадпрыемства (КТС), куды спадар Губскі звярнуўся. Яго прадстаўніком на паседжанні камісіі выступіў намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза, юрыст СПБ Мікола Шарах. Ён расказаў:

– На гэтым прадпрыемстве працуюць толькі два сябры СПБ, таму КТС створана наймальнікам і афіцыйным прафсаюзам. Па закону незалежна ад членства ў прафсаюзе работнік мае права звярнуцца ў камісію. Здзівіў яе склад – ніводнага рабочага: спрэс прадстаўнікі адміністрацыі. Але ў іх не было законнай падставы адмовіць заяўленыя патрабаванні работніка, таму рашэнне прынялі на нашу карысць. На прадпрыемстве вялікая частка работнікаў не забяспечана спецвопраткай і абуткам, але яны не ведаюць сваіх правоў або баяцца іх адстойваць.

Старшыня прафкама афіцыйнага прафсаюзу КУП ЖКХ Тацьцяна Шапавалава адзначыла:

– Гэта будзе прыкладам для іншых.

Сябра КТС, намеснік дырэктара па ідэалогіі Сяргей Капітан:

– Я не ведаю, дзе прадпрыемства будзе браць сродкі, каб задаволіць усе зыскі, якія могуць зьявіцца пасля гэтага рашэння.

Полацкая міжраённая інспекцыя па ахове працы, у якую сябры СПБ раней скардзіліся на парушэнні дырэктарам Уладзімірам Шэдзькам працоўнага заканадаўства, адказала адпіскай.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram