Главная » BY, Актуально, Витебская, Общество

Крызіс: на Гарадоччыне ўдвая вырасла колькасьць суіцыдаў

18 марта 2009 Комментариев нет

За два месяцы гэтага году ў Віцебскай вобласьці зарэгістравана 73 выпадкі самагубства. Гэта на 16 працэнтаў болей у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.

Пераважная колькасьць тых, хто выбраў сьмерць, – мужчыны працаздольнага ўзросту.

Рост колькасьці суіцыдаў псыхіятры адзначаюць практычна ва ўсіх раёнах Віцебшчыны, прычым нэгатыўная тэндэнцыя была зафіксавана яшчэ напрыканцы мінулага году.

У выніку самым трывожным у гэтым сэнсе прызнаны Гарадоцкі раён.

Гарадоччына – гэта памежжа з Расеяй. Вялікая частка мужчынскага насельніцтва раней ехала праз усходнюю мяжу, каб знайсьці працу ў Маскве ці іншым буйным расейскім горадзе. З прычыны эканамічнага крызісу рабочыя рукі беларусаў у суседзяў сёньня ўжо ня так запатрабаваныя, і былыя «замежныя» работнікі вымушаныя вяртацца дахаты, неяк выжываць тут. Такое выжываньне, як аказалася, могуць стрываць ня ўсе.

Днямі ў Віцебскім мэдычным унівэрсытэце прайшоў сэмінар «Крызісная інтэрвэнцыя і суіцыдальныя паводзіны», на якім адмыслоўцы абмяркоўвалі прычыны павелічэньня колькасьці самазабойстваў. Яны аналізавалі перадсьмяротныя запіскі, пратаколы міліцэйскіх расьсьледаваньняў, тлумачэньні ўратаваных пацыентаў.

Давялося канстатаваць, што да самагубстваў апошнім часам больш схільныя не эмацыйна-няўстойлівыя падлеткі і не старыя людзі, непатрэбныя дзецям ды ўнукам.

З жыцьця цяпер сыходзяць мужчыны, якія аказаліся ня здольныя забясьпечыць фінансава сваю сям’ю, прычым у большасьці выпадкаў – гэта жыхары невялікіх гарадкоў ды сельскай мясцовасьці.

Псыхіятры, якія працуюць на «тэлефонах даверу», адзначаюць: раней да іх зьвярталіся па парады ў сытуацыі сямейных канфліктаў ды вытворчых узаемаадносінаў. А цяпер даводзіцца чуць у тэлефоннай слухаўцы й такое: «Падкажыце, як мне патлумачыць жонцы, што цяпер крызіс, і мне ніяк не ўдаецца знайсьці добрую працу… Яна папракае мяне штодня, што не прыношу грошай, і мне ўжо ня хочацца жыць…»

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram