Главная » BY, Брестская, Происшествия

Чатыры цыганкі абрабавалі бабулю на 13 мільёнаў

21 марта 2009 Комментариев нет

Неўзабаве пасля Міжнароднага жаночага дня вырашылі дапамагчы васьмідзесяцігадовай жыхарцы Століншчыны мясцовыя «сацработніцы»”.

Усяго за чвэрць гадзіны яны спорна і без лішняга пафасу пазбавілі вясковую хату і яе гаспадыню «друзу» агульнай «вагой»…амаль у 13 мільёнаў рублёў!

Як удалося чатыром невядомым жанчынам незаўважна для пенсіянеркі вынесці з яе ж жытла 1500 еўра, 400 даляраў і 6 млн. беларускіх рублёў, застаецца загадкай.

Як і тое, чаму (ці навошта) такія грошы яна захоўвала дома. Мяркуючы па разнастайнасці валют, народнае выслоўе «не кладзі ўсе яйкі ў адзін кошык» немаладая кабета добра ведала. А вось вызначыцца, дзе – ва ўласным ці дзяржаўным склепе – трымаць тыя самыя «кошыкі», відаць, яшчэ не паспела.

А можа і вызначылася. На сваю карысць. Яно ж вядома – цяжка зарабіць, ды лёгка страціць. Таму і трымала пад бокам: нібыта й на вачах, і ў руках. А дзяржаве ці да нашых «крэўных» цяпер? Ёй бы са сваімі разабрацца: крызіс, як ад яго не адкрэшчваліся, прыйшоў…

Па факце крадзяжу Столінскі РАУС завёў справу, ідзе расследаванне.

Хочацца верыць, яно дасць плён, нягледзячы на тое, што «ў сілу ўзросту пацярпелая з цяжкасцю можа апісаць знешні выгляд махлярак» , але сцвярджае, што гэта былі цыганкі.

Можа і праўда, адзінокай бабулі вернуць яе мільёны, а на ганку ейнай хаты ўрэшце з’явяцца сапраўдныя супрацоўніцы сацыяльнай службы. І растлумачаць, чаму так доўга яны ішлі да вочнага знаёмства і чаму іх так лёгка зблытаць з цыганкамі…

Галіна Зыранава

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram