Главная » BY, Брестская, Экономика

Як сябе адчуваюць рэгіянальныя прадпрыемствы ў крызіс

25 марта 2009 Комментариев нет

Адміністрацыі і афіцыйныя прафсаюзы вельмі неахвотна гавораць пра стан прадпрыемстваў. У апошніх  дзіўная пазіцыя? Аднак ФПБ – хутчэй дзяржаўная арганізацыя.

Такім чынам, інфармацыю можна было атрымаць толькі ад саміх працаўнікоў і ад нешматлікіх незалежных прафсаюзаў, якія выжылі насуперак усяму.

Такім чынам, аналіз наш далёка няпоўны, гэта спроба паглядзець, што адбываецца ў рэгіёнах.

Апрача крызісных з’яваў (звужэнне рынкаў, змяншэнне крэдытавання, фінансавання) беларускія прадпрыемствы з 1 студзеня 2009 г. сутыкнуліся з падвышэннем на 20 працэнтаў тарыфаў на электраэнергію, водазабеспячэнне, ацяпленне.

БРЭСТ

Чатыры дні на тыдзень працуюць інжынерна-тэхнічныя работнікі на Брэсцкім электралямпавым заводзе. На чатырохдзённы рэжым працы аж да жніўня перайшоў і Брэсцкі хімзавод. Адміністрацыя прадпрыемстваў адмаўляецца назваць колькасць скарачэнняў.

Прафсаюз Брэсцкага «Цветатрону», які ўваходзіць у «Інтэграл», паведамляе, што многіх працаўнікоў пісьмова азнаёмілі з загадам пра неабходнасць выйсці ў адпачынак за свій кошт з 1 красавіка. Дакладная колькасць “адпачыннікаў” невядомая. Заробкі ўпалі да 300 тысяч.

ААТ «Дываны Брэста» спрабавала палепшыць фінансавы стан, выстаўляючы на арэнду свае памяшканні: 6-7 паверхі адміністрацыйна-бытавога корпусу, сталоўку, пякарню, краму «Кулінарыя», частку новага вытворчага корпусу, а таксама спрабуючы прадаць будынак ткацкай вытворчасці галоўнага вытворчага корпусу. Аднак прадпрыемства працуе тры дні на тыдзень, работнікі атрымліваюць каля 300 тысяч рублёў.

Швачная фабрыка «Надзея» працуе поўны тыдзень. У інтэрвію Еўрарадыё прадстаўнік фабрыкі зазначыў: «Мы трымаемся, але не бярэм на працу нікога, нават выпускнікоў свайго базавага ПТВ». Трыкатажная фабрыка «Элма» ад 1 сакавіка працуе чатыры дні на тыдзень.

БАРАНАВІЧЫ

На Баранавіцкім аўтаагрэгатным заводзе заробкі скараціліся ў 1,5-2 разы. Прадпрыемства працуе тры дні на тыдзень. Патроху ідзе і «кадравая зачыстка»: пакуль з працы адпраўляюць пэнсіянэраў. Многія з працаўнікоў, не бачачы перспектывы, сыходзяць з завода самі. З 1 красавіка прадпрыемства перастае плаціць за стаж і “прагрэсіўку”.

Паменшылася колькасць рабочага часу і на Баранавіцкім заводзе станкапрыладаў. Тут паступова скарачаюць колькасць рабочых гадзінаў на дзень. Стараюцца ўтрымаць кадры, спадзеючыся на лепшыя часы, але грашовых надбавак людзей ужо пазбавілі.

Ад 16 сакавіка адноўленая праца на Баранавіцкім заводзе гандлёвага машынабудаваньня. Да гэтага два тыдні цэхі прадпрыемства стаялі, людзі былі ў адпачынку за свой кошт.
Баранавіцкі завод жалезабэтонных вырабаў працуе нерытмічна з-за недахопу шчэбеню ў нашай краіне (прычыны невядомыя, шчэбневых кар’ераў шмат).

Адным з першых у Баранавічах з крызысам сутыкнулася прадпрыемства «Дэпрыз», якое вырабляла і прадавала на Захад мэблю. Калектыў прастойвае і шукае рынкі збыту на Ўсходзе: у Пецербургу, Маскве, Новабібірску.

Баранавіцкі раён не выканаў 6 прагнозных паказнікаў з 12. Прамысловасць раёна не дацягнула да паказнікаў аналягічнага перыяду мінулага году, а заданьне было даць рост прамысловасьці на 20 працэнтаў. Экспарт сельгаспрадукцыі ўпаў да 74,3 працэнта ў параўнаньні з 2008 годам.

КОБРЫН

На Кобрынскім ААТ «Гідрамаш», якое займаецца вытворчасьцю гідраўлічных цыліндраў для тэхнікі, памешыла заробкі на 100 тыс. рублёў. У выніку сярэдні заробак на прадпрыемстве для шэраговых працаўнікоў – каля 300 тысяч рублёў. Адміністрацыя адмаўляецца паведаміць пра звальненні і прымусовыя адпачынкі за свій кошт, але адзначае: «Мы не пярэчым, калі рабочыя сыходзяць».

БЯРОЗА

Тамтэйшае ААТ «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў» знаходзіцца ў крызісе з 2003 года. Праходзіў працэдуру санацыі, у 2004 годзе яго навязалі ТАА «Трайпл», які абавязаўся перад А.Лукашэнкам давесьці завод да толку. Інфарматар Еўрарадыё сказаў:

«Мы працуем поўны рабочы тыдзень, і нас пакуль не звальняюць, але нас трымаюць на такіх нізкіх заробках, што многім даводзіцца сысці».

ПРУЖАНЫ

Пружанскае прадпрыемства «Крабэкс», перайменаванае ў «Трасаэкспрэс» дае працу ад 60 да 120 людзям (некаторыя падпісалі вольны кантракт). Заробкі людзей складаюць да 350 тыс. рублёў. На Ліноўскім Крахмальным заводзе ў пасёлку Інтэрнацыянальны Пружанскага раёну заробак крыху большы – каля 500 тысяч рублёў.

БАБРУЙСК

Бабруйскае ААТ «Спецаўтатэхніка» знаходзіцца на мяжы банкруцтва. З восені супрацоўнікаў перавялі на трохдзённы працоўны тыдзень. Увесь гэты час заробак складае менш за 200 тысяч рублёў. Гэтага працоўным не хапае на пакрыццё камунальных паслуг).

На ААТ «Беларусьгуматэхніка» колькасць працоўных зменаў скарацілася з 21 да 7 на тыдзень, зарплата паменшылася больш чым на палову.

Вядомае бабруйскае ААТ «Славянка» на 2009 — 2012 гг. прадугледжвае рост зарабкаў усяго на 5-10 працэнтаў. Шэраг пажаданняў працоўных аб дадатковых днях, даплаце да адпачынку за стаж і г.д. — наймальнікам не задаволеныя. Дырэктар «Славянкі» Цімур Цімур Бачарашвілі спасылаецца на недахоп грошай.

Паводле ягоных словаў, у канцы 2008 г. на курсавой розніцы валют «Славянка» страціла больш за 500 мільёнаў рублёў. Для выплаты заробкаў давялося ўзяць банкаўскі крэдыт. У выніку перадаплаты за сыравіну для школьнай формы фабрыка страціла са звароту больш за 1 мільярд рублёў. Швачныя прадпррыемствы Беларусі церпяць і з-за таго, што сыходзяць замлоўнікі. Гэтак, «Bugalux», з якім «Славянка» працавала 20 гадоў (вытворчасць парадку 60 тыс. штук вырабаў, т.б. 8,5 працэнта ад колькасці усіх вырабаў у год). Сёлета ў расеі скарацілася вытворчасць рабочай вопраткі. Фінскі заказчык паменшыў замову на 40 працэнтаў. «Чаркізаўскі кірмаш» размясціў свае замовы ў Расіі.

Іншае бабруйскае прадпрыемства — ААТ «ФанДАК», вытворца мэблі і фанеры. Людзей тыдні два таму адпраўлялі ў адпачынак за свой кошт. Прадпрыемства запазычылася гарадской бальніцы за ўтрыманне фельчарскага пункта.

На ААТ «БелТАТ-М» перайшло на чатырохдзённы працоўны дзень і таксама запазычылася гарбальніцы. Намеснік галоўнага ўрача Бабруйскай цэнтральнай лякарні Юры Хейдараў зазначыў, што агульная пазыка прадпрыемстваў сягае за дзесяткі мільёнаў рублёў. Гэтак, ААТ «Беларусьгуматэхніка» павінна лякарні 15 756 000 рублёў, «ФанДАК» – 52 380 000, ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінт» – 32 373 000, ААТ «Славянка» –
27 000 000.

ГРОДНА

ААТ «ГроднаАзот» – усе сем тысяч чалавек працуюць у звычайным рэжыме. ААТ «Гроднахімвалакно» (4 тысяч працаўнікоў) у студзені працавалі па скарочаным графіку, цяпер вярнуліся да нармальнага. На ААТ «Белкард» з 4 тысяч чалавек амаль нікога не звольнілі, але працуюць няпоўны рабочы дзень.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram