Главная » BY, Гродненская, Культура

Колькі плоціць спецфонд А.Лукашэнкі музыкам-лаўрэтам

26 марта 2009 Комментариев нет

У  Смаргоні Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М. К. Агінскага. Змагаюцца тут, па праўдзе кажучы, не за грошы… Бо яны смешныя, хоць і прэзыдэнцкія. Класіка – не папса? Каштуе танней?

Сапраўдная падзея для аматараў сур’ёзнай музыкі – амаль тыдзень яе вялікасці класікі!

Зразумела, патрабаваліся сур’ёзныя фінансавыя выдаткі, якія не па сілам многім бюджэтам падчас фінансавага крызісу… Іх у асноўным узяў на сябе спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Чакаюцца наступныя грашовыя прэміі, увага: Гран-пры — 2 500 долараў, першая прэмія- 2 000, другая — 1 800, трэцяя -1 500.

Што тут скажаш? Хіба адно: каб такія грошы ды на свята папсы ў Віцебску, то базар даўно б сканаў.

Аднак сапраўднае мастацтва вышэй за меркантыльныя інтарэсы: удзельнікамі конкурсу сталі беларускія калектывы (у прыватнасці, варта згадаць камерны квартэт Беларускай акадэміі музыкі), а таксама замежныя моладзевыя калектывы з Польшчы, Украіны, РФ.

Журы конкурсу даволі прадстаўнічае і зноўку ж уключае не толькі беларускіх мэтраў, але і гуру класічнай музыкі з Латвіі, Літвы, Польшчы, РФ, Малдовы. Старшыня журы – Уладзімір Будкевіч, дэкан аркестровага факультэта Беларускай акадэміі музыкі, заслужаны артыст РБ, прафесар.

Усе ахвотныя маглі наведаць канцэртную залу раённага Дома культуры і пачуць выступы канкурсантаў.

Жывы гук. Класічнае мастацтва. Аўра М. К. Агінскага (яго знакамітым паланэзам «Развітанне з Радзімай» і распачаўся конкурс).

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram