Главная » BY, Брестская, Новости

Тавар не прадалі, а тэрмін скончыўся? Хай тады купляюць прадавачкі!

26 марта 2009 Комментариев нет

Гэткім правілам карыстаецца гаспадар адной з гандлёвых кропак у Ганцавічах. Ён выдатна ведае, што парушае закон. Аднак упэўнены: гандляркі пабаяцца скардзіцца, бо працы ў гарадку няма.

Вось і пагражае звальненнем за нязгоду. Прадаўцы звярнуліся па кансультацыю да юрыста з просьбаю не паведамляць іх імёнаў. Зразумела, у адказ пачулі: тое незаконна.

Але прадаўцы не гатовыя шукаць праўду, а потым і працу, у маленькім мястэчку з высокім беспрацоўем.

Між тым няякасныя і пратэрмінаваныя тавары у гандлёвай сетцы трапляюцца. Мясцовая газета друкавала допіс жыхара, які набыў кулёчак хамсы, а дома адчуў – смярдзіць! Не зважаючы на гэта, з’еў чатыры рыбіны і атруціўся. Рэкламацыі краме, паведамляе Еўрарадыё, ніхто не прад’яўляў.

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram