Главная » BY, Гомельская, Общество

Прэзідэнт едзе ў Светлагорск: на «Хімвалакне» у цэхах прарубілі дзьверы і замуравалі туалет

6 апреля 2009 Комментариев нет

У горадзе апошнімі днямі бялілі бардзюры і дрэвы, ліквідоўвалі ямы на дарогах і вырашалі праблему непрыемных пахаў на прадпрыемстве «Хімвалакно». 7 красавіка мясцовае начальства чакае тут кіраўніка краіны.

У горадзе паспешліва рамантавалі асноўныя дарогі, для чаго прывялі тэхніку нават з Гомеля. Аб якасці такога рамонту можна будзе меркаваць праз месяц-два, а пакуль ідылія «чысціні і парадку» закончваецца там, куды не дасягне позірк Лукашэнкі. Зялёныя масівы горада засмечаны, у некаторых дварах – горы смецця ля кантэйнераў.

Чакаецца, што беларускі кіраўнік наведае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно» і адно з сельгаспрадпрыемстваў. Як кажуць работнікі «Хімвалакна», у сценах некаторых цэхоў прарубілі адмысловыя «праходы для Лукашэнкі»: каб яму не хадзіць звілістым шляхам. Начальства доўга ламала галаву над тым, што рабіць з туалетам, ад якога ў адным з цэхоў непрыемны пах. Нарэшцэ вырашылі на час прыезду Лукашэнкі туалет замураваць.

Аб адным з мінулых прыездаў Лукашэнкі ў Светлагорск успамінае Мікалай Паседзька, былы рэдактар тутэйшай газеты «Ранак-плюс»:

– У месцы, дзе адбывалася «размова прэзідэнта з народам», прасунуўся да яго Уладзімір Кохна, тагачасны рэдактар мясцовай тэлевізіі «Ранак», і аператар Вадзім Вежнавец з камерай. І кажуць: «Незалежнае тэлебачанне «Ранак». Лукашэнка тут жа паварочваецца да А. Якабсона, старшыні аблвыканкама: «Гэта што яшчэ за незалежнае тэлебачанне ў цябе тут!?» Якабсон яму – не хвалюйцеся, маўляў, Аляксандр Рыгоравіч, гэта гарадская тэлестудыя, усё пад кантролем. Лукашэнка: «Так бы і сказалі, а то што яшчэ за незалежнае… »

Упершыню паездку ў Светлагорск Лукашэнка рабіў, з’яўляючыся кандыдатам на першых прэзідэнцкіх выбарах. Распавядае адзін з тутэйшых жыхароў, які быў на той агітацыйнай сустрэчы:

– Пайшоў я туды пасля працы, а ў руках у мяне пакет быў. У фае падыходзіць маёр міліцыі, хапае за пакет і кажа: «З ім нельга!” Той маёр так і трымаў мой пакунак у руках, пакуль я там быў. Аляксандр Якабсон сядзеў у прэзідыуме, а Лукашэнка, выступаючы, называў яго «Сашам». Так і казаў: «Вось, мы з Сашам… » Як бы ў сябры набіваўся.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram