Главная » BY, Актуально, Гомельская, Политика

На час прыезду Аляксандра Лукашэнкі светлагорскую міліцыю раззброілі

7 апреля 2009 4 комментария

А каб прэзыдэнцкі верталёт зручна прызямліўся ля аўтазаправачнай станцыі, што побач з вёскай Чыркавічы на дарозе Бабруйск-Светлагорск, каля АЗС знялі частку электрычных слупоў.

Хоць літаральна насупраць знаходзіцца поле былога спартыўнага аэрадрому. Што сапраўды, асфальту туды няма.

Раніцой работнікаў малочнага заводу ў пасёлку Мядкоў, які знаходзіцца паміж Чыркавічамі і Светлагорскам, вывелі ў белых халатах збіраць смецце ўздож дарогі.

У горадзе для прыборкі смецця ля прамысловай зоны задзейнічалі навучэнцаў.

Удзень на доўгі час быў закрыты ўезд у горад з шашы, па якой праязджаў Лукашэнка, а таксама зменшаны аўтобусны рух з мясцовай аўтастанцыі.

А. Лукашэнка пабываў на вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно», якое ўваходзіць у канцэрн «Белнафтахім».

Па словах аднаго з работнікаў упраўлення прадпрыемства, апошнія гады яно працуе фактычна з нулявым прыбыткам.

– Калі б не датацыі за кошт нафтаперапрацоўчых заводаў, нашае прадпрыемства ляснула б, – лічыць спецыяліст.

Паводле паведамлення афіцыйных крыніц, мэтай наведвання «Хімвалакна» было «азнаёмленне з работай прамысловага комплексу ў сучасных умовах».

Кіраўніка дзяржавы суправаджала вялізарная ахова.

Ёсць інфармацыя, што на час прыезду Аляксандра Лукашэгкі мясцовай міліцыі загадалі здаць службовую зброю, пакінуўшы яе толькі мінімальнаму саставу дзяжурных супрацоўнікаў.

У сувязі з гэтым тутэйшыя людзі ўзгадваюць, што ў Светлагорскім РАУС пачынаў службу следчы Юрый Захаранка, ураджэнец суседняга Рэчыцкага раёну і будучы міністр унутраных спраў.

У бясследным знікненні палітыка Ю. Захаранкі і шэрагу іншых вядомых асобаў беларуская апазіцыя і міжнародная супольнасць вінавацяць кіруючы ў краіне рэжым.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

4 комментария »

  • Bobrujchanka пишет:

    Нда… Ничего не изменилось. Помню как он в Бобруйск приезжал. Нас заставили все территорию перед предприятием вылезать (в рабочее время). А потом еще бедных деток на улицу согнали, чтобы они флажками-шариками помахали. Это — Вождизм

  • robin-gut пишет:

    Как приятно знать, что народ так любит своего правителя ))))). И порядок навели и стол накрыли (наверняка автор просто про это не узнал). Царь и Бог

  • Kondrat пишет:

    Ну причём тут Захаренко? Вот именно в этом контексте причём? Если уж надо упомянуть (по вполне понятным мотивам), то как-то плавней надо, вразумительнее. Лень было?

  • Янка Брр пишет:

    нда, Захаренко, тут точно не в тему… Но милицию надо в Минске во время акций оппозиции разоружать

Реклама от RedTram