Главная » BY, Культура, Минск

Медыя-кампанія «Беларусь Партызанская» выпусціла дакументальны фільм

8 апреля 2009 Комментариев нет

Галоўны выдавец газеты «Партызанская» 7 красавіка прэзентаваў сваю першую кінастужку пад назвай “Права выбіраць”.

Прэзентацыя адбылася на офісе партыі БНФ і сабрала каля 50 чалавек, пераважна моладых людзей.

Як зазначыў галоўны ініцыятар праекту і рэжысёр фільму Алег Корбан, гэты фільм прысвечаны моладзеваму дэмакратычнаму руху. А дакладней – пяці буйнейшым моладзевым арганізацыям, што змагаюцца з дыктатурай і страхам у Беларусі.

У цэнтры ўвагі – маладыя людзі, якія ўжо зрабілі ў сваім жыцці выбар на карысць барацьбы за праўду, справядлівасць і законнасць у краіне.

Мэтай стужкі сталася задача данесці інфармацыю пра моладзевыя дэмакратычныя арганізацыі і іх лідэраў да беларускіх студэнтаў, навучэнцаў, нефармальнай моладзі.

Таму ўжо з 8 красавіка групы валанцёраў пачнуць раздачу дыскаў з фільмам ва універсітэтах, інтэрнатах. Да распаўсюду далучацца таксама кватэрныя прыватныя сеткі.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram