Главная » BY, Культура, Минск

Часам імя дзіцяці рэгіструюць толькі з дазволу дырэктара Інстытута мовазнаўства

9 апреля 2009 Комментариев нет

Напрыклад, каб пры змене пашпарту назвацца Сымонам, складальнік даведніка «Беларускі іменнік» лінгвіст Сямён Барыс мусіў прынесці «дазвольную» даведку з ІМ Акадэміі Навук.

Аднак справа паступова зрушваецца з месца…

Цяпер у беларускіх ЗАГСах нават адмянілі інструкцыю, згодна з якой падвойныя імёны можна было даваць дзецям, толькі калі хтосьці з бацькоў – іншаземец.

Былі Наташы і Сашы, а з’явіліся Сабрыны і Дарыі

Заўсёды існавала мода на імёны. Напрыклад, сёння сярод людзей сталага веку – кожны другі Іван ці Валянціна. Потым сталі папулярнымі імёны Андрэй, Сяргей, Саша, Наташа, Юля.

Была мода на замежныя імёны, кшталту Анжалікі, Робэрта. Зараз жа, паводле супрацоўнікаў беларускіх ЗАГСаў, самыя распаўсюджаныя імёны дзяўчынак – Даша, Насьця, Марыя, Паліна, Ганна. Сярод хлопчыкаў дзетак найчасьцей называюць Уладзіславамі, Мікітамі, Іванамі, Максімамі.

Прыгожыя імёны. Аднак колькі ж іх будзе ў дзіцячым садку, класе? Выхавацелі і настаўнікі вымушаныя будуць называць дзяцей па прозьвішчах, бо занадта аднастайна называюць цяпер дзетак.

Безумоўна, кожны з бацькоў хоча, каб ягоны нашчадак быў у першую чаргу Асобай, адметнасцю. Псыхолягі ж лічаць: непаўторнае, рэдкае імя можа паўплываць на фармаванне гэтай самай асобы.

Назавем і самыя незвычайныя імёны, якімі называлі дзетак летась.

Дзяўчынкі: Сабрына, Паўліна-Петра, Моніка-Луіза, Каміла, Эвіта, Жанэта, Лаўра, Грэта, Меланья, Алісія, Веста.

Хлопчыкі: Ждан, Морад, Эрых, Елісей, Дарый, Даніэль, Марк.

Галоўная функцыя імя – намінацыйная, называння

Імя, на лаціне «номэн», павінна выконваць галоўную сваю функцыю — намінацыйную, функцыю называння, перакананы лінгвіст Зьміцер Саўка:

– Калі я выкладаў у Лінгвістычным унівэрсітэце, у мяне была група 10 чалавек: адзін Пеця, 4 Наталлі і 5 Ален. Функцыі намінацыі ў такім выпадку імя не выконвае. А імя мусіць называць, падкрэсліваць нейкую адметнасць, адрозніваць чалавека аднаго ад другога. Такім чынам, я — за разнастайнасьць, хай гэта будуць самыя розныя імёны. Найлепш, калі яны будуць грунтавацца на беларускай традыцыі, узятай са старабеларускіх тэкстаў, з фальклору, з нашай гісторыі.

Сваіх дзяцей спадар Саўка назваў Уладзіславам, Юстынай, Каралінай, а малодшага – падвойным імем Стэфан Люцыян.

Дарэчы, некалькі гадоў у беларускіх ЗАГСах адмянілі інструкцыю, згодна зь якой падвойныя імёны можна было даваць дзецям, толькі калі хтосьці з бацькоў – іншаземец.

Летась ў беларускіх ЗАГСах былі зарэгістраваныя Кастусь-Браніслаў, Станіслаў- Даменік, Паўліна-Петра, Моніка-Луіза.

А вось некалькі прыкладаў з гісторыі:

класік беларускай літаратуры Багушэвіч меў імя Францішак-Бенедыкт; поўнае імя Каліноўскага – Канстанцін-Вікенці. У сярэднявечча былі знатныя беларускія фэадалы Мікалай-Крыштаф Радзівіл, гетман Ян-Геранім Хадкевіч.

Імя павінна сведчыць пра нацыянальную прыналежнасць

Перш за ўсё імя, прозьвішча сьведчыць пра нацыянальную прыналежнасьць чалавека. Возьмем, да прыкладу, вядомых людзей беларускай зямлі: Францішак Багушэвіч, Кастусь Каліноўскі, Язэп Драздовіч, Адам Міцкевіч, Пятрусь Броўка, Паўлюк Трус, Янка Купала, Якуб Колас…

Вяртаецца мода на старажытныя беларускія імёны. Многія прадстаўнікі свядомай інтэлігенцыі дзяцей сваіх назвалі даўнімі беларускімі імёнамі.

У Вінцука Вячоркі — Радаслава, Ружана і Франак,

У Аляксандра Мілінкевіча — Вітаўт.

У паэта і барда Эдуарда Акуліна — Верас.

У рок-музыкі Лявона Вольскага – Адэля.

Зусім нядаўна дачку нарадзіла Святлана Завадская. Яна з мужам назвала яе таксама Адэлей, але ў ЗАГСе ўзніклі праблемы: маўляў, праз «э» нельга пісаць гэта імя. Святлана са сваім мужам Сержуком тэлефанавалі нават пісменніку Уладзіміру Арлову, аднак ўсё ж дамагліся, каб дачушку запісалі Адэляй.

Зараз ЗАГСы карыстаюцца Беларуска-рускім і Русско-беларускім слоўнікам Сцяпана Грабчыкава, дзе ёсьць раздзел уласных імёнаў.

У складаных і спрэчных выдаках супрацоўнікі ЗАГСаў, пашпартных служб звяртаюцца за тлумачэннем у Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук непасрэдна да дырэктара – прафесара Аляксандра Лукашанца.

Беларускія іменнікі

Ёсць Слоўнік асабовых уласных імёнаў 1965 года Міколы Судніка.

Адметнасць яго ў тым, што сярод афіцыйных формаў падаюцца і разнастайныя неафіцыйныя.

Звяртае на сябе ўвагу слоўнік Альгерда Чыжа «Беларускі іменьнік», які выдадзены ў 1998 годзе ў Гомелі. Гэта першая сучасная спроба зрабіць іменнік на падставе гістарычных імёнаў, якія фіксаваліся ў самых розных крыніцах – ад старабеларускіх да фальклорных. Да прыкладу, на літару «ж» прыведзены наступныя: Жывадар, Жывінбут, Жывор, Жыгімонт, Жыжаль, Жыцень…

У 2000 годзе выйшаў Слоўнік асабовых імёнаў пад рэдакцыяй У.Сарокі.

Ёсць «Беларускі іменнік», складзены гісторыкам і лінгвістам Сымонам Барысам, які, дарэчы, у 1998 годзе, пры абмене пашпарту настаяў на тым, каб замест Сямёна яго запісалі Сымонам. Праўда, у ЗАГС прыйшлося прынесці даведку з Інстытуту мовазнаўства, што Сымон – беларуская форма Сямёна.

Пры жаданні можна дамагчыся, каб чалавека запісалі ў дакумэнтах па-беларуску, лічыць стваральнік Слоўніка беларускіх імёнаў Сымон Барыс:

– Проста мы не заўсёды добра ведаем законы. Артыкул 33 «Закона аб мовах» называецца «Мова асабовых імён»: «Беларускія (рускія) асабовыя імёны і прозвішчы ўжываюцца ў адпаведнасці з нацыянальнай іменаслоўнай традыцыяй, нормамі і правіламі беларускай (рускай) моваў. Асабовыя імёны і прозвішчы зь іншых моваў ужываюцца ў беларускай мове ў адпаведнасьці з правіламі перадачы”.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram