Главная » BY, Брестская, Политика

У двух гарадах з Мілінкевичам сустрэліся трыццаць чалавек

10 апреля 2009 Комментариев нет

Так, сапраўды нягуста. Аднак кпіць з таго ня варта. Бо іншыя менскія дэмакраты не бываюць тут, на Берасцейшчыне,  гадамі. Лянуюцца ездзіць і баяцца сустракацца. Нават не звоняць.

Аляксандр Мілінкевіч у Маларыце таксама ўпершыню. Казаў пра небяспеку гіганцкіх пазыкаў з Расіі, падтрымаў як безальтэрнатыўныя спробы Еўрасаюза «ўзяць Беларусь на парукі». Выказаўся і пра дэмакратыю:

– Многія з дэмакратаў крышку таталітарныя. Дэмакратыя гэта не новы нейкі закон, не Канстытуцыя. У Сталіна была найлепшая ў Еўропе Канстытуцыя. Дэмакратыя – гэта перамены ў мысленні людзей, калі іх кантралюе прэса, калі іх кантралюе апазіцыя.

Побач са спадаром Мілінкевічам заўважылі і кіраўніка раённай структуры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Радзівончык. У яго ў самым разгары востры канфлікт са сваім партыйным кіраўніцтвам з-за выстаўленага на сайце regionby-org адкрытага ліста, дзе кіраўніцтву якраз закідаецца бюракратычны стыль і адсутнасць кантакту з рэгіёнамі. «У Пружанах з вобласці не было а ні чалавека, а ні тэлефанавання два гады», – заўважыў спадар Радзівончык.

Апынулася, што дэмакратыя справа жорсткая. Бо сам Мілінкевіч адразу зведаў найжорсткую праверку на дэмакратычнасць. Сказаў, што на наступных прэзідэнцкіх выбарах, якія паводле ягонага прагнозу адбудуцца на год раней з-за крызіса, абавязкова будзе кандыдавацца, – і тут адзін свежапрагнаны з раённай наменклатуры пенсіянер адразу яму тарпеду ў бок: а ці не лепш у 61 год на пенсію выпраўляцца? Адказ быў: калі будзе побач хто маладзейшы і больш папулярны, адразу саступіць.

Верагодна, тут спадару Мілінкевічу прадстаіць яшчэ больш вострая праверка на змястоўны сэнс дэмакратыі з боку прымкнуўшых да яго маладых «афіцэраў дэмакратыі», якія займаюць пэўныя, падчас высокія пасады ў дэмакратычных партыях. Так, Алесь Міхалевіч нядаўна заявіў пра прэзідэнцкія амбіцыі. Апынулася, не ўзгадніўшы з Аляксандрам Мілінкевічам.

Моцным бокам пазіцыі лідэра руху «За свабоду» падчас гэтых сустрэч было тое, што ён у курсе спраў Берасцейшчыны не толькі тэарэтычна. Напрыклад, з чыстым сумленнем сказаў, што ў свій час разам з іншымі дапамог апазіцыянеру з КобрынаАляксандру Меху (праўда, з агаворкай «чым мог»). Ужо другі раз спадар Мілінкевіч з’явіцца сёння ў Брэсце на судзе па высяленні без прадастаўлення жылплошчы апазіцыянерак Абрамавых, якія, паводле словаў палітыка, «працавалі таксама і ў яго кампаніях».

У другой палове пятніцы Аляксандра Мілінкевіча маюць чакаць у далёкім Століне.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram