Главная » BY, Гомельская, Происшествия

Узламаў пракуратуру, пабіў міліцыянта – пасвяткаваў…

15 апреля 2009 Комментариев нет

У Светлагорску адбыўся суд па справе, аналагаў якой, напэўна, у краіне пакуль не было. Хоць падкажы Разанаву ды  здымай па ёй “Іронію лёсу-3”.

20-гадовы хлопец у навагоднюю ноч уламіўся ў пракуратуру, а затым збіў міліцыянта і разбіў міліцэйскую фотакамеру. Грамадзянін патлумачыў: з’яўляючыся нецвярозым, ён меркаваў, што зайшоў пагрэцца ў пад’езд дома, а міліцыя яму перашкаджала.

Кампанія моладзі пасля сустрэчы гуляла на Цэнтральнай плошчы. Адзін з хлопцаў, добра падвыпіўшы, згубіў у натоўпе сяброў. А тут і мароз даў пра сябе ведаць. Дахаты было далёка, таму вырашыў пагрэцца ў якім-небудзь пад’едзе.

У Светлагорску на плошчу не выходзіць ніводны жылы пад’езд. Затое ў адным з будынкаў месціцца пракуратура. Менавіта туды каля пяці гадзін раніцы і сунуўся герой гэтай гісторыі, высадзіўшы ўваходную дзвер. Прычым па кабінетах ён і не думаў хадзіць, а сціпла ўладкаваўся грэцца ў тамбуры.

Там яго і заспелі міліцыянты аддзела аховы, якія прыбылі на выклік сігналізацыі. Яны перадалі затрыманага следчай групе РАУС, які знаходзіцца тут жа на плошчы, літаральна побач.

Тым часам грамадзяніну надакучыла стаяць прышпіленым кайданкамі да кратаў. І, як вынікае з матэрыялаў судовай справы, ён стаў выказваць сваю незадаволенасць, а затым разбіў акно пракуратуры. Потым ударыў нагой аднаго з міліцыянтаў, ад чаго той выпусціў лічбавы фотаапарат. Паводле дадзеных РАУС, гэтая камера рамонту не падлягае.

У гэтай незвычайнай крымінальнай справе следства разбіралася больш трох месяцаў.

Паколькі матэрыяльны ўрон хлопец аднавіў, то суд вынес яму пакаранне ў тры гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram